::
Дзе ж ты, бурлак, волочыўса / песня, тэкст,аўдыё — аг. Стадолічы, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Дзе ж ты, бурлак, волочыўса
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Дзе ж ты, бурлак, волочыўса,
На вечеру опозніўса?
Гэй-гэй, на вечеру опозніўса

Да ходзіў яром за товаром,
А лугамі да за воламі,
Гэй-гэй, а лугамі за воламі.

Да брэшэш, бурлак,
Волы прішлі самі,
Гэй-гэй, да волы прішлі самі

Да ходзіў по рожах по яріцах
По хорошіх молодзіцах,
Гэй-гэй, по хорошіх молодзіцах

Да еж ты, бурлак, хлеб з водою,
Да легай спаці шчэ з бедою,
Гэй-гэй, легай спаці шчэ з бедою

А на покуцье ногамі,
а к порогу головою,
Гэй-гэй, а к порогу головою.

Да ешчэ бурлак не проспавса,
А хозяін вжэ й проспавса,
Гэй-гэй, а хозяін вжэ й проспавса

Уставай, бурлак, годзе й спаці,
Да й пора волы ў поле гнаці,
Гэй-гэй, пора волы ў поле гнаці

Устаў бурлак, не згінаўса,
Да за ня волы шчэ й погнавса
Гэй-гэй, за ня волы шчэ й погнавса.

Пусціў волы на доліну,
Сам схіліўса да на каліну,
Гэй-гэй, сам схіліўса на каліну

Пусціў волы по пасаці,
Аж прыходзі до його маці,
Гэй-гэй, аж прыходзі його маці

Уставай, бурлак, годзе й спаці,
Твоіх волоў ўжэ не відаці,
Гэй-гэй, твоіх волоў не відаці,

Да на што, матко, спородзіла,
Шчасцья-долі мне не ўдзеліла?
Гэй-гэй, шчасцья-долі не ўдзеліла

Да нашто ж, матко, порожаці,
Да шчасцья-долі мне не даваці,
Гэй-гэй, шчасцья-долі не даваці?
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 03.04.2024 07:22:30

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.