Ой з под хмаркі, хмаркі ясен месяц бродзіць,
Ай до мэне малодое гарны хлопец ходзіць.
Малоды козачэ, не ходзі ж до мэне:
Ты богаты, а я ўбога не возмеш ты мэне.
Я ж до цебе ходжу дай не находжуся,
Я й на цебе хорошэньку (хорошую) хоця ж нагляжуся.
Хоць я цебе люблю, той не любіць маці,
Хоць я цебе возьму, будзе сварка ў хаці.
Ворота цяжкія, суседзя блізкія
Не веляць ходзіці, дзеўчыну любіці.
Не веляць ходзіці, дзеўчыну любіці,
А не любіўшыса трудно з нею жыці
Ой прыйшоў я ў хату, глянуў у вакенца
Ешчэ вочанькі не спалі, а ўжэ ўсходзіць сонца
Очы мае очы, шо вы думаеце,
Шо вы ўночы на розмові а ўдзень дрэмаеце.
Каментароў — 0
Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.