::
Пятрова Ночка (пятроўская) / песня, тэкст — в. Цяцеркі, Браслаўскі раён
Загаловак/назва
Пятрова Ночка (пятроўская)
Від
песня
Змест
тэкст
Статус
апрацавана
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Пятрова ночка нівялічка,

Ой, то, то

Я маладзенька ня выспалася,

Ой, то, то.

Сьвякрованька мая шалёная,

Ой, то, то.

Загадала мне ў нядзельку рабіці,

Ой, то, то.

Дзежку жлукціць, на моры бяліць,

Ой, то, то.

Верх лесу сушыць, па небі качаць,

Ой, то, то.

Ды ў арэшак складаць,

Ой, то, то.

Я маладзенька ўмела адказаць,

Ой, то, то.

Я ні жыдоўка ў нядзельку рабіць, 

Ой, то, то.

Я ня вутанька па моры плываць,

Ой, то, то.

Я ні зязюля верх лесу літаць,

Ой, то, то.

Я ні вавёрка ў арэшак складаць,

Ой, то, то.

Я ня сонійка па небі качаць,

Ой, то, то.

 

Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Выданні, дзе публікавалася
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 02.08.2019 06:30:21

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.