У падборцы з 42 запісаў з васкавых валікаў з калекцый Берлінскага фонаархіва прадстаўлены фальклор усяго свету. Буклет на ангельскай і нямецкай мовах. Трэк №2 падпісаны наступным чынам:
Band 2. Cylinder 2. Lineff, Russia 2 (10; 1913) "White Russians, shawm orchestra of shepherds." Following her own field work, Mrs. Eugenie Lineff devoted herself to fostering field expediti6ns by other Russian researchers. The piece was published in Peter Panoff's "Die altslavische Volks- und Kirchenmusik," Handbuch der Musikwissenschaft, edited by Ernst Biicken (Potsdam, 1930).
C-t; 172 rpm; unfiltered; no equalization; slight surface noise; slight beats; one minor fault near end; ends abruptly.
"Лінёва, Беларусы, жалеечны аркестр пастухоў, запіс 1913 года". Аднак, ёсць сумневы што да атрыбуцыі запісаў як беларускіх. Вядома, напрыклад, што яшчэ ў 1902 на выставе ў Пецербургу Яўгенія Лінёва пісала на фанограф хор уладзімірскіх ражэчнікаў, адзін з запісаў нават быў расшыфраваны і апублікаваны (Линева Е.Э. Великорусские песни в народной гармонизации. Вып. I. М., 1904, № 30.). Акрамя таго, у яе былі экспедыцыі на Палтаўшчыну і Каўказ.
Каментароў — 0
Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.
Аўтарызавацца можна праз
Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.