Назва
Іван Кірчук ‎– Спадчына загінуўшых вёсак
Віды носьбітаў
аўдыё-CD
Змест
інтэрпрэтацыі фальклёра спевы
Вокладка
Статус
толькі апісанне
Дзе паслухаць
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Апісанне

West Records ‎– MK 05019
Format: CD, Album

У 1999 годзе Іван Кірчук, заснавальнік і нязьменны лідэр легендарнае "Троіцы", запісаў і выдаў у Галяндыі першы сольны альбом. У аснову трэкліста ўвайшлі сьпевы, што бытавалі на тэрыторыі цяперашняе Чарнобыльскае зоны. Таму плытка і завецца "Спадчына загінуўшых вёсак". Шэраг песень пан Кірчук зафіксаваў падчас уласных экспэдыцыяў на Палесьсе ў 80-х гадох. "Паставы" сьпеў пра цмока ды Юр'ю ўвайшоў і ў спэктакаль "Варажбіт. Працяг". Між іншага, дасьледчыкі бачаць у гэтай гісторыі шмат агульнага са старажытнагрэцкім мітам пра Пэрсэя й Андрамэду і нават з подзьвігам вэдыйскага Бога Індры, які забіў і расьсек дракона Ўрытру, вызваліўшы скаваныя пачварай воды.

Альбом будзе цікавы ўсім неабыякавым да беларускае аўтэнтыкі.

Нумар у каталогу
MK 05019
Колькасць трэкаў фальклору
31.0000
Трэкліст

01. Не хоі козача
02. Весна, дзе бувала?
03. Даліна-далінушка
04. Муравой-травой да поле ўкрашана
05. Нашы канапелькі зверху зеляненькi
06. Трава, мая травушка
07. Да святы Юра дзе ж ты бываў
08. Як заўем вянкі ды на ўсе Святкi
09. Купала на Йвано
10. Як на Йвана дужа рана
11. Да ты, яркае Сонца
12. А мы ў полі працавалі
13. А ўсе вулачкі падмецяны
14. Паселі галубы па гарохаў'ю
15. Зялёны дубочак
16. Ехалi сватове
17. А ў нашага свата
18. Як зазвінела стаенька
19. Ой, стаяла й труна
20. Развівайся ды зялёны дубе
21. Цікла рэчка праз мястэчка
22. Ні парой ты, заря занiмаеся
23. Шчо дабряцкія рібятушкі
24. Ой, злавiлi да сiвога лася
25. Да была зямля несвянцоная
26. Чаму, зiмачка, марозлiвая
27. А ў свеце нам навiна была
28. Ой, там на гарэ пеўнiчак пяе
29. I йшла Калiда
30. Ай, калядачкі, блiны-ладачкi
31. Ой, iшлi-прайшлi да Тры Янгалы

Дзе набыць
Калектывы
Звязаныя персаналіі (укладальнікі, арганізатары, вядоўцы, збіральнікі і інш)
Год публікацыі
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 15.04.2019 08:31:58

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.