::
2017 - Песні матчыны з Вушаччыны [аўдыё-CD,інтэрнэт]
Назва
Песні матчыны з Вушаччыны
Віды носьбітаў
аўдыё-CD інтэрнэт
Змест
інтэрпрэтацыі фальклёра спевы музыка
Вокладка
Статус
можна паслухаць
Дзе паслухаць
Апісанне

Песні матчыны з Вушаччыны. Народныя песні з малой радзімы Рыгора Барадуліна
Спампаваць альбом цалкам можна тут: goo.gl/weS3Pm

«Крывіцкаму слову й матчынай песні я абавязаны ўсім»

Рыгор Барадулін

Альбом прысвечаны народнаму паэту Беларусі – Рыгору Барадуліну.
Зборнік «Песні матчыны з Вушаччыны» – выдатны праваднік па роднай для паэта Вушаччыне. Тут вы знойдзеце абрадавыя песні, напеўкі, смяшынкі-казытушкі: шчымлівыя і гуллівыя, дасціпныя і каларытныя, сціплыя і скаромныя.

«Песні матчыны з Вушаччыны» – пераасэнсаванне і аднаўленне вушацкіх песень, якія Рыгору Барадуліну ў дзяцінстве спявала яго маці. Гэтыя песні натхнялі і суправаджалі паэта ўсё жыццё.

Аўтар і кіраўнік праекта – Сяржук Доўгушаў.

Cродкі на выданне CD былі сабраныя на краўдфандынгавай платформе Talaka.by.

Асаблівая падзяка спонсарам, культурніцкай арганізацыі «Арт Сядзіба», Паўлу Белавусу, Дашы Бялькевіч, Алесю Сьнегу, Міхасю Скоблу, Сяргею Драніцу, усім гуртам і ўдзельнікам праекта.

Запіс: Міхаіл Шэстак, студыя «Bach records».

Звядзенне: Андрэй Багданаў (2, 3, 4, 5, 8, 9, 11); Павал Сініла (12); Зміцер Галадко, студыя FORZ (7, 10).

Песня маці Акуліны (1) – запіс зроблены ў 1969 годзе Сяргеем Панізнікам.
Песні ў выкананні Рыгора Барадуліна (6, 14) – запісы Алеся Камоцкага.
Песня «Ой, лятала» – Хор «Salutaris» (13) – музыка кампазітара Канстанціна Яськова, запіс і звядзенне – Віктар Кісцень.

Мастэрынг – Павел Сініла.
Дызайн вокладкі – Васіліса Паляніна.
Пераклад на англійскую мову – Наталля Харытанюк.

Колькасць трэкаў фальклору
14.0000
Трэкліст

1. Рада, рада шэра перапёлка – Акуліна Андрэеўна Барадуліна
2. Ой, лятала – Vuraj
3. Гойкнуў баравік (вяселле) – Фальклорны гурт «Варган»
4. Пра кошачку (пацешка) – С.Доўгушаў, Я.Курыльчык, Л.Паўлёнак
5. Калыханка – Ірэна Катвіцкая, Вера Саламонік, Ілона Лесь
6. Кум ня п'ець (хрэсьбінная) – Рыгор Барадулін
7. Хрэсьбінная – Наrmonic Style Project
8. Купальская – Фальклорны гурт «Варган»
9. А ў цёмным лесе – Віктар Сямашка
10. Сем чарак (застолле) – Наrmonic Style Project
11. Валачобная – Фальклорны гурт «Варган»
12. Дробненькі дожджык – Re1ikt
13. Ой, лятала – Хор «Salutaris»
14. Перапёлка – Рыгор Барадулін

Дадатковыя спасылкі
Калектывы
Звязаныя персаналіі (укладальнікі, арганізатары, вядоўцы, збіральнікі і інш)
Дата рэліза / эфіра
16.02.2017
Год публікацыі
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 03.04.2024 01:39:17

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.