::
2020 - Раман Яраш і Юлія Літвінава — Дзе два дуба схіліласе [інтэрнэт]
Назва
Раман Яраш і Юлія Літвінава — Дзе два дуба схіліласе
Віды носьбітаў
інтэрнэт
Змест
пост-фальклёр інтэрпрэтацыі фальклёра спевы
Вокладка
Статус
можна паслухаць
Дзе паслухаць
Апісанне

Сьпеў: Юлія Літвінава, Раман Яраш.
Акустычныя інструменты: Раман Яраш.
Гуказапіс: Валер Бяляеў (трэкі 1-12) і Дзяніс Сухі (трэкі 13 -15).
Фота: Андрэй Дзмітранок.

Асноўную частку рэпертуару складае бяседная лірыка Палескага рэгіёну: Пінскі (1,2), Лунінецкі (3), Столінскі (4,5), Салігорскі (6), Чарнобыльскі (7,8), Брагінскі (9-12) раёны. У сваім выкананьні дуэт практыкуе традыцыйную манеру мужчынска-жаночага сьпеву, а таксама даследуе мажлівасьці сугучаньня народнага сьпеву з акустычнымі інструментамі: Верхнядзвінскі р-н (13), Магілёўшчына (14,15).

Выказваем падзяку за дапамогу ў падрыхтоўцы дыска Таццяне Матафонавай, Валеру Бяляеву, Андрэю Дзмітранку, Дзянісу Сухому, Аляксею Крукоўскаму.

Дзякуем за фальклорныя матэрыялы Студэнцкаму этнаграфічнаму таварыству, Ірыне Мазюк, Зінаідзе Мажэйка, Васілю Грыню, а таксама вясковым выканаўцам: Кацярыне Бельчанка, Пелагеі Кірыленка, Веры Судаленка, Веры Чарнавок, Марыі Бельчанка, Марыі Чэчка, Марыі Музычэнка, Алэксію Зайцу.

Колькасць трэкаў фальклору
15.0000
Трэкліст
  1. Ой, стэлысь-стэлыся, барвіноньку 03:43
  2. За лугамі далыною 06:00
  3. Ой, на горэ сухой дуб 03:16
  4. А в городзе вэрба росла 03:28
  5. Ой, нэ шумі, лузе 06:06
  6. Ой, да сонцэ 02:23
  7. Ой, ляцеў воран 04:18
  8. Па гарам, па далам 03:54
  9. Ох і развівайся, да сухі дубе 02:54
  10. Сады мое 05:37
  11. Па сярэбранай раке 02:41
  12. Кацілася да зорачка з неба 04:06
  13. Унімала б я дружка 07:36
  14. Даліна-далінушка 03:50
  15. Што й у полі да на даліне 07:35
Дзе набыць
Выканаўцы
Дата рэліза / эфіра
27.04.2020
Год публікацыі
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 05.07.2022 13:24:33

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.