Назва
Кушлянская капэла (з архіву Ул. Бярберава)
Віды носьбітаў
інтэрнэт
Змест
аўтэнтычны фальклёр музыка
Вокладка
Статус
можна паслухаць
Дзе паслухаць
Апісанне

Запісы, пададзеныя ніжэй, з’яўляюцца часткай архіву Уладзіміра Бярберава ― даследчыка народнай музыкі, сузаснавальніка і мастацкага кіраўніка гурта “Ліцвіны”.

У канцы 1980-х гадоў Уладзімір Бярбераў збіраў для музея ў Заслаўі калекцыю народных музычных інструментаў. Потым музею спатрэбіўся дэманстрацыйны аўдыяматэрыял, і для гэтага Уладзімір Хрыставіч вырашыў запісаць народных музыкаў. Аляксандр Лось, музыка і мастак, параіў яму звярнуцца да некаторых музыкаў у Смаргонскім раёне, у т. л. і да капэлы з вёскі Кушляны.

Кушлянская капэла складалася з трох чалавек: Браніслаў Сцяпанавіч Дэбесь, 1909 г. н. (цымбалы); Сцяпан Яфімавіч Піменаў, 1923 г. н. (гармонік); Генрых (Генадзь) Бярнат (барабан).

Ніжэй прапануем вам паслухаць 16 найгрышаў гэтага гурта. Большасць з іх запісаная ў 1989 г. ў хаце Браніслава Дэбеся. Каб рабіць запісы на выездзе, Уладзімір Бярбераў вазіў з сабой у вазочку (пешкі і ў грамадскім транспарце) 25-кілаграмовы паўпрафесійны магнітафон “Тембр-2М”, самадзялковы мікшарны пульт і 4 мікрафоны. Запіс рабіўся на хуткасці 19,05 см/с, што павялічвала расход стужкі (іншыя даследчыкі запісвалі на 9 см/с), але дазваляла пашырыць дыяпазон часціняў, што трапляюць на запіс.

У дадатак, Уладзімір Бярбераў, у адрозненне ад іншых даследчыкаў, заўжды запісваў некалькі хвілінаў кожнага найгрыша, а не толькі пару “кругоў”. Гэта дазваляла дачакацца варыятыўнасці і імправізацыі ў выкананні твора.

Дзякуючы гэтым высілкам мы цяпер можам слухаць гуказапісы, якія вылучаюцца як тэхнічнай якасцю, так і зместавай паўнатой на фоне большасці тагачасных палявых запісаў.

Полька “Тармасуха” ― запіс з ранейшай сесіі, калі У. Бярбераў толькі знаёміўся з капэлай. Зроблены менш дасканалай апаратурай, таму такі шумны. Прыводзім яго тут у якасці “бонус-трэка”.

Многае з рэпертуару кушлянскай капэлы ў далейшым выконвалася гуртом “Ліцвіны” і ўваходзіла ў яго альбомы.

https://volny-archiu.by/2020/04/05/kuszlanskaja-kapela/

Колькасць трэкаў фальклору
16.0000
Трэкліст
  1. Полька "Магдаленка" (танец)
  2. Полька "Антонаўка" (танец)
  3. Літоўскі вальс (танец)
  4. Польскі вальс (танец)
  5. Падыспань (танец)
  6. Вясельны марш, як маладую выводзяць (марш)
  7. Вясельны марш літоўскі (марш)
  8. Вясельны марш польскі (марш)
  9. Абэрак (танец)
  10. Кракавяк (танец)
  11. Акуліна (танец)
  12. Полька "Сідзяла на сосьне" (танец)
  13. Вальс "Балада" (танец)
  14. Факстрот (танец)
  15. Мазурак (танец)
  16. Полька "Тармасуха" (танец)
Сэрыя
Калектывы
Выканаўцы
Звязаныя персаналіі (укладальнікі, арганізатары, вядоўцы, збіральнікі і інш)
Дата рэліза / эфіра
05.04.2020
Год публікацыі
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 19.04.2020 16:54:46

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.