::
На вуліцы дзеўкі гуляюць / песня, тэкст,аўдыё — в. Тоўпіна, Чашніцкі раён
Загаловак / інцыпіт
На вуліцы дзеўкі гуляюць
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
На вуліцы дзеўкі гуляюць, а гуляюць
Мяне, маладзеньку, гукаюць, а гукаюць
Ў мяне, маладыя, муж ліхі, а муж ліхі
На вуліцу гуляць не пусціць, а ня пусціць
А хоць пусціць позненька, а позненька
А ўсе дзевачкі розненька, а розненька
Выйду на вулку запяю, а запяю
Усех дзевачак сабяру, а сабяру
А будзем гуляць да свету, а да свету
Да познего абеду, і абеду
Я прашла дамоў муж папатаў, муж папатаў
А з кім, шэльма, гуляла, а гуляла?
А з кім, шэльма, гукала, а гукала?
А з кім, шэльма, ў двор ішла, ў двор ішла?
Гуляла я з дзеўкамі, і з дзеўкамі
А гукала я з жонкамі, і з жонкамі
А ў двор ішла з дзеверам, з дзеверам
Падарыла хусту шаўкову, а шаўкову
Я табе, шэльма, бок наб’ю, бок наб’ю
Шаўкову хусту сам знашу, сам знашу
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 04.04.2024 10:36:26

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.