Назва text
Музычныя традыцыі Масленіцы Беларускага Падняпроўя
Віды носьбітаў category
CD
Змест category
аўтэнтычны фальклёр спевы
Вокладка image
Статус category
можна паслухаць
Дзе паслухаць embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Апісанне text

Музычныя традыцыі Масленіцы Беларускага Падняпроўя [Гуказапіс] : фонаархіў этнамузыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі : экспедыцыйна-палявыя фоназапісы 1960―2000-х гг. / складальнік Васіліна Прыбылова ; рэстаўрацыя гуказапісаў Сяргея Багданава

1 гук. дыск (48 хвіл 23 сек) ; 12 см, у кантэйнеры
Суправадж. матэрыял: укладыш (12 с.). Тэкст на ўкладышы паралельна на беларускай, англійскай мовах. Укладыш змяшчае арэалы масленічных напеваў, тэксты і ноты песен.

Экспедыцыі пад кіраўніцтвам Л. П. Касцюкавец (1―7, 10―11, 15―26), І. Д. Назінай (14), Т. Л. Канстанцінавай (8, 9, 12, 13)

Анатацыя

Абрадавыя песні Масленіцы - жывая з'ява нашай сучаснасці, вялікая частка каляндарна- песеннай традыцыі ўсяго басейна верхняга цячэння Дняпра.

У земляробчым абрадавым календары Беларускага Падняпроўя песенны комплекс Масленіцы адкрывае веснавы сезон. Выкананне масленічных песень і найгрышаў, абрадавых (“як на качэлях катаюцца”, “як калышуцца”, “як калодку чапляюць”, “як вясну гукаюць”, “гукалле”) і прымеркаваных да перыяду святкавання Масленіцы (лірычныя, скочныя, жартоўныя прыпеўкі), прыпадае на масленічны тыдзень, які папярэднічае перыяду Вялікага посту.

Усе класы напеваў Масленіцы знайшлі адбітак у калекцыі, музычны матэрыял якой тэрытарыяльна ахапіў усходні рэгіён Беларусі і некаторыя сумежныя тэрыторыі Пскоўшчыны. Фонакалекцыя прадстаўляе асноўныя, замацаваныя ў сістэме фальклорнага песеннага меласу Беларускага Падняпроўя напевы, якія размяркоўваюцца ў некалькі тэрытарыяльна адасобленых тыпалагічных груп.

Стыль масленічных гучанняў пскоўска-смаденска-віцебскага арэала прадстаўпены на дыску ўзорамі з.інцыпітам “А мы Масленіцу дыжыдалі” (№№1-4). Яны складаюць першую тыпалагічную групу масленічных напеваў і харакгарызуюцца пластычнасцю карагодных рытмаформул, узорыстасцю меладычнай лініі, мяккасцю інтанацыйных паваротаў пры ўстойлівасці складовай і музычна-рытмічнай формы.

Стыль абрадавых напеваў Масленіцы другой тыпалагічнай групы (№№5-17), прыналежнай чашніцка-аршанска-мсціслаўскаму арэалу, спецыфічны абавязковай наяўнасцю “гушкальных” матываў і нязменных, люстэркава арганізаваных (па прынцыпе “антыметабалы” - ♩ ♪♪ | ♪♪ ♩) 6-скпадовікаў рэфрэна (“Чаму табе, Масленіца, ды ня сем нядзель”, № 7) або двойчы паўтораных слоў ці словазлучэнняў другога паўрадкоўя паэтычнагарадка(“Навуліцыдзеўкігулялі,гулялі”, № 12).

Дпя музычнага стылю масленічных песень паўднёвага усходу і поўдня Беларускага Падняпроўя ўласціва багацце насычаных спявацкіх тэмбраў і даволі рэзкая змена песеннай фактуры. Калі ў гучанні масленічных клімавіцка-хоцімскага арэала пануе гетэрафонна- манадыйны (“з пералівамі”) тып сумеснага спявання (“На вулку дзеўкі гулялі”, № 20), дык пры выкананні масленічных напеваў мазаічнай і “шматколернай” песеннай традыцыі сожска- беседзь-іпуцкага арэала пераважае гетэрафонна-бурдонная арганізацыя галасоў (“Масляная, вот я йду”, №24 і “Зэкацілася жаркае сонейка”, №25). Увесь комплекс сродкаў гукавога ўздзеяння, уключаючы інтанацыйны і рытмічна-структурны змест напеваў, ускрывас асноўны абрадавы сэнс і прызначэнне масленічных песень названых тэрыторый як веснавых заклікаў.

Адзінкавымі нумарамі (№№18, 21-23, 26) пададзены ў рамках фонакалекцыі асобны клас так званых прымеркаваных да абраду масленічных песень, якія дазваляюць выканаўцам праявіць болыную свабоду выказвання, а таксама магчымасць выканання гэтых напеваў у любы час самога масленічнага тыдня і, шырэй, у розныя моманты вяснова-летняга перыяду.

Васіліна Прыбылова

Колькасць трэкаў фальклору number
26
Трэкліст text
  1. А мы Масленіцу дыжыдалі («маслепка») - 01:39
    Пскоўская вобл., Вялікалукскі р„ в. Мядвёдкава.Ф.Д. Арлова(1900). 1981.64647/2. № 149.
  2. А мы Маслінку дажыдалі («масленка») - 03:20
    Віцебская вобл., Гарадоцкі р„ в. Мяжа. Г.С. Шторкава (1914). 1986. 646242/1. № 33.
  3. Мы Маслінку дыжыдалі («масленка») - 02:00
    Віцебская вобл„ Гарадоцкі р„ в. Далганы. М.А. Патапенка (1910). 1986.646246/1. № 134.
  4. А мы Маслінку дыжыдалі («масленка») - 04:53
    Віцебская вобл., Гарадоцкі р„ в. Забарочча. Е.Я. Лапунова (1916). 1986.646249/2. № 237.
  5. На вуліцы дзеўкі гуляюць («масленіца») - 03:55
    Віцебская вобл., Чашніцкі р„ в. Толпіна. Г.А. Кумінская 1974.1954/2. № 21.
  6. А ў гародзе рэпка («масленіца») — 01:21
    Віцебская вобл„ Чашніцкі р„ в. Хаўчы. А.С. Ліцкевіч (1921), Г.С. Еўпак (1909), Г.П. Храпская (1887), К.Я. Донюш (1925). 1974.1955/2. №79.
  7. Чаму цябе, Масленіца, ды ня сем нядзель («масляніца») - 00:34
    Гл. № 6.1956/1. №96.
  8. У нас сягоння Масленіца («як калышуцца») - 00:44
    Віцебская вобп„ Чашніцкі р„ в. Браздзецкая Слабада. І.С. Азарава(1918). 1997.646561/2.№ 18.
  9. На вуліцы дзеўкі гулялі Масленіцу (“як калышуцца ”) - 04:14
    Віцeбская вобл„ Чашніцкі р., в. Крушіца. В.М. Каваленка (1926), Т.А. Шыбека(1924). 1997.646561/1. №4
  10. На вуліцы дзеўкі гуляюць («масленіца») - 01:31
    Віцебская вобп„ Аршанскі р„ в. Антонаўка. Г.Р. Стаброўская (1917), А.Г. Чэрвякова (1908). 1975. 646211/2. №169.
  11. Сядзелі бабы пыд акнам («вясна») - 00:56
    Віцебская вобл„ Аршанскі р„ в. Лізавеціна. Н.М. Акімава (1902). 1985.646220/1. № 374.
  12. На вуліцы дзеукі гулялі («масленічная») - 03:41
    Віцебская вобл., Талачынскі р., в. Варанцэвічы. Г.А. Машкова(1928). 1997.646568/2. № 18.
  13. Па гарэ бабы хадзілі («масленка») - 01:14
    Віцебская вобл„ Талачынскі р„ в. Крывое. П.С. Конюшка(1936), Н.В. Чарныш (1928), А.М. Ярэм (1938), В.Д. Дзявяткіна (1935), Л.Л. Авласенка( 1967), Т.М.Сухаварава( 1959), Н.Д. Зубаўжэн (1959). 1997.646569/1. №7.
  14. За гарой зайка коціцца (найгрыш на металічнай жалейцы) 00:51
    Мінская вобл. Крупскі р. г.п. Крупскі. І.Ц. Барысаў (1910). 1994.646498/1. № 32-33.
  15. На гаре бабы сядзелі («як вясну гукаюць») - 01:29
    Магілёўская вобл., Мсціслаўскі р„ в. Засожжа. Л.Ф. Новікава (1905). 1984.646177/1. № 53.
  16. А ў нас, а ў нас сяння Маслінка, Маслінка («масленка») - 01:11
    Магілёўская вобл., Бялыніцкі р., в. Заазер'е. М.Ф. Астрашапкіна(1939). 1998.646607/1. №2.
  17. Масленіца, белы сыр («масленка») 01:02
    Магілёўская вобл., Бялыніцкі р„ в. Цехцін. А.Н. Крамкова (1918?). 1998.646612/2. №233.
  18. Маслінка, белы сыр («масленка») - 00:48
    Магілёўская вобл., Бялыніцкі р„ в. Цехцін. Е.М. Буймістрава (1933). 1998.646615/2. №358-359.
  19. А ты, Масленіца, белый сыр («масленка») - 00:27
    Магілёўская вобл., Клімавіцкі р., в. Макеевічы. Н.М. Маташнёва (1925), А.Е. Цімошчанка (1930), М.Е. Сільчанка (1907), А.П. Марчанка (1912), Д.В. Сцепанкова (1912), Н.І. Міроненка (1937), М.Т. Сценчанка (1928), М.І. Глушакова (1948), Т.М. Азаранка (1927), М.Л. Кушнарэнка (1929), Л.С. Радчанка (1929). 1979. 19116/2. №235.
  20. На вулку дзеукі гулялі («вясна») - 01:34 Гл.№ 19. 113105/2, №238.
  21. Зяць на цешчы капусту вазіў («на Масляніцу») - 00:20
    Магілёўская вобл., Крычаўскі р., в. Дзягавічы. А.А. Люцькова (1904). 1979. 19110/2. №81.
  22. Цешча для зяця пірог спікла («на Маслянку») — 01:06
    Гл. № 21. 19110/2. №82.
  23. Гусі мае серыя («маслініца») - 02:19
    Магілёўская вобл., Клімавіцкі р., в. Ходунь. А.М. Елісеенка (?). 1979.19108/1. № 28.
  24. Масляная, вот я йду («масленка») — 01:52
    Гомельская вобп., Добрушкі р., в. Ачэса-Рудня. М.Г. Салаўёва (1911), В.К. Горбава(1912), А.А. Кліменкава (1910), М.В. Сушко (1913), С.Я. Малчанава (1919). 1979. 19101/1. № 310.
  25. Зэкацілася жаркае сонейкэ («масленка») - 03:09
    Гомельская вобл., Веткаўскі р„ в. Неглюбка. В.С. Купрэева(1900), А.М. Старасека (1931), А.Ф. Прыходзька (1927), А.І. Петрышэнка (1935), У.А. Прыходзька (1925), А.І. Кранянок (1936), А.Ф. Петрышэнка (1927). 1979. 1999/2. № 208.
  26. Мы па жэрдаццы йдом («масленіца») - 02:07
    Гомельская вобл., Веткаўскі р., в. Барталамееўка. А.Т. Шавялёва (1912). 1979. 1998/2. № 204.

Экспедыцыі пад кіраўніцтвам Л.П. Касцюкавец (№1-7,10-11,15-26), І.Д. Назінай (№14), Т.Л. Канстанцінавай (№ 8, 9, 12, 13).

Агульная працягласць гучання - 48:23

Сэрыя app
Калектывы app
Звязаныя персаналіі app
Звязанае выданне app
Год публікацыі app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 12.03.2018 09:13:07