Каталогі

Віды публікацый

Пра праект

ЭТНАЎСЁ — гэта не проста ўнікальная анлайн-база дадзеных публікацый па этнаграфіі Беларусі. Гэта яшчэ і сацыяльна-культурны праект, які мае на мэце:

  • аб'яднанне прафесіяналаў і аматараў, якім не абыякавы стан беларускай традыцыйнай культуры
  • сістэматызацыю матэрыялаў па этнаграфіі праз краўдсорсінг
  • стварэнне ўстойлівай мадэлі фінансавання культурніцкіх і выдавецкіх праектаў у галіне традыцыйнай культуры.

Анлайн-медыятэка ўтрымлівае публікацыі па этнаграфіі (аўдыё, відэа, кнігі, прэса і г.д.) па рэгіёнах, тэмах, персаналіях, калектывах. На публічным сайце дасяжныя пошук, каталогі і апісанні публікацый. Азнаёміцца са зместам пакуль можна ў рэжыме бібліятэкі. Юрыдычныя нюансы дыстанцыйнага дасягу да публікацый актыўна прапрацоўваюцца.

У адрозненні ад бібліятэк, мы не спыняемся толькі на каталогах публікацый, а разіваем тэму далей: ужо гатовыя ці распрацоўваюцца інструменты для аналізу і картаграфавання, уліку асобных адзінак (песень, танцаў, прадметаў і г.д.). Па меры апрацоўкі дадзеных, стане магчымым, напрыклад, пошук па запыце "калядныя песні" + "з вёскі Такойтавічы" + "запісаныя да 1980 года" + "з мелодыямі". У планах інтэрнэт-радыё, выхад на міжнарожныя бібліятэчныя сістэмы і яшчэ многа ўсяго.

Як далучыцца?

Валанцёры

Наш праект — краўдсорсінгавы. Нам патрэбныя працоўныя рукі найперш для апрацоўкі этнаграфічных матэрыялаў. Таксама вітаюцца праграмісты (php, js), дызайнеры UI/UX, інфограферы, дата-аналітыкі, маркетолагі.

Прафесіяналы

Запрашаем далучацца прафесійных даследчыкаў і профільныя даследчыя ўстановы. Гатовыя аказаць тэхнічную падтрымку і бясплатную распрацоўку сучасных тэхнічных рашэнняў для вашых унутраных працэсаў (улік, апрацоўка матэрыялаў і г.д.).

Фундатары

Дзейнічае спонсарская падпіска праз краўдфандынгавую платформу Talaka.by . Сабраныя грошы пойдуць на апрацоўку і далучэньне ў базу новых матэрыялаў, а таксама на тэхнічную і рэкламную падтрымку праекта.

Экспертная падтрымка

праект ужо супрацоўнічае з спецыялістамі з профільных установаў

Спонсары і партнёры

Тэхнічная альбо рэсурсная дапамога