Назва text
"Завіца", Раздзялавічы, Ганцавіцкі р.
Тып category
гурты
Статусы (для гуртоў) category
аўтэнтычны
Жанравы профіль (для гуртоў) category
спеў танец
Лога, фота image
Апісанне text

Завічкай на Ганцавіччыне называюць жонку брата ці сваячку. Адсюль - і назва народнага аўтэнтычнага фальклорнага гурта - "Завіца": усе ў ансамблі - сваякі ды родзічы. Дзейнічае калектыў пры СДК вёскі Раздзялавічы. Ініцыятар стварэння "Завіцы" - Соф'я Рабцэвіч, знаўца мясцовых песень, прымавак, прыказак і абрадаў. Уся гэтая ўнікальная спадчына і сталася рэпертуарам самадзейных артыстак, што ўжо добра вядомыя на Палессі. Непаўторныя песні "Завіцы" можна слухаць гадзінамі і не наслухацца, бо хочацца чуць палескую песню яшчэ і яшчэ. Дарэчы, усе песні гурта зафіксаваны ў фондах аўдыя- і відэазапісаў Ганцавіцкага РМЦ.

Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 11.01.2018 16:52:07