Назва text
НКС - "Палескія напевы" в. Новае Палессе, Лельчыцкі р-н
Віды носьбітаў category
інтэрнэт
Змест category
аўтэнтычны фальклёр спевы
Вокладка image
Статус category
можна паслухаць
Дзе паслухаць embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Апісанне text

Цэласная карціна народнапесеннай культуры Гомельскага Палесся раскрываецца ў сукупнасці больш дробных лакальных культур, сярод якіх вылучаецца традыцыя Тураўшчыны, у прыватнасці, той яе часткі, якая месціца ў басейне рэк Сцвігі і Убарці, і ў якую уваходзіць Лельчыцкі раён, прадстаўлены ў гэтым зборы песеннай творчасцю вёскі Новае Палессе.

Спакон вякоў Лельчыцкі раён славіцца сваімі талентамі, а вёска Новае Палессе, якая да 1964 г. называлася Каросцін, – як невычэрпная крыніца народнай творчасці, адметным выканаўчым стылем, унікальным песенным рэпертуарам. Каб падтрымаць гэты багаты пласт духоўнай народнай культуры ў 2000 г. быў створаны фальклорны калектыў “Палескія напевы”.

Блок старадаўніх песень вёскі Новае Палессе Лельчыцкага раѐна Гомельскай вобласці (па матэрыялах аўдыёзапісу зробленага ў кастрычніку 2008 года Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў).

Колькасць трэкаў фальклору number
15
Трэкліст text
  1. Ой, в леску, в леску, на жоўтом песку (калядная, спявалі ў час каледавання)
  2. Коло мліна каліна (карагодная, спявалі на Стрэчанне)
  3. Посею я конапелюшку (карагодная, спявалі вясной)
  4. Ой бувало-небувало (пазаабрадавая, спявалі ў час адпачынку)
  5. Вы гуляйце, дзеўкі (карагодная, спявалі вясной)
  6. І з суботонькі на недзеленьку (вясельная, спявалі ў час замескі караваю)
  7. Ты, сівая зезюленька (вясельная, спявалі ў зборную суботу)
  8. А я в бору да жыто жала (жніўная, жартоўная, спявалі ў час жніва)
  9. Таточко мой, родненькій (вясельная, спявалі ў час прыезду сватоў)
  10. Ой там за бором брала дзеўка лён (пазаабрадавая)
  11. Ох ты, сонцэ мое ясненьке (жніўная, спявалі ў час жніва, сіраты)
  12. Нешчо в полі курыць-курыць (жніўная, жартоўная, спявалі ў час жніва)
  13. Ой рыкнула товарына пагонам ідучы (пазаабрадавая, спявалі, як бралі ягады)
  14. Бандарэўна (пазаабрадавая, спявалі мужчыны, ў час адпачынку, на пакосе)
  15. Волы мое, половые (пазаабрадавая, спявалі, як аралі)
Дадатковыя спасылкі embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Калектывы app
Год публікацыі app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 11.01.2018 05:36:38