Назва text
"Палескія напевы", в. Новае Палессе Лельчыцкага р.
Тып category
гурты
Статусы (для гуртоў) category
фальклорны захавальнік гіст.-культ. каштоўнасці
Жанравы профіль (для гуртоў) category
спеў
Лога, фота image
Апісанне text

Гурт з'яўляецца носьбітам эл-та НКС " Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых твораў аўтэнтычным фальклорным калектывам "Палескія напевы" в. Новае Палессе, Ударненскі с/с, Лельчыцкі р-н, Гомельская вобласць"

Спакон вякоў Лельчыцкі раён славіцца сваімі талентамі, а в. Новае Палессе, якая да 1964 г. называлася Каросцін, – невычэрпная крыніца народнай творчасці, адметнага выканаўчага стылю, унікальнага песеннага рэпертуару. Каб падтрымаць гэты багаты пласт духоўнай народнай культуры ў 2000 г. быў створаны фальклорны калектыў “Палескія напевы”. Галоўная мэта калектыву – захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны сваёй вёскі. Народная песня прыйшла да ўдзельнікаў фальклорнага калектыву “Палескія напевы” з часоў глыбокай старажытнасці. Песенная творчасць в. Новае Палессе жыве, надзейна і беражліва захоўваецца народнай памяццю, перадаецца з пакалення ў пакаленне. У склад калектыву ўваходзяць адзінаццаць жанчын сярэдняга і сталага ўзросту, якія валодаюць самабытным палескім спеўным стылем з яго своеасаблівым тэмбравым каларытам і характэрным артыкуляваннем. У гэтых якасцях спеву раскрываецца мясцовая дыялектная спецыфіка, непаўторнасць моўных гаворак Лельчыцкага рэгіёна. Гэта носьбіты мясцовых традыцый, якія з’яўляюцца ініцыятарамі адраджэння народных свят і абрадаў, прыцягваюць да гэтай справы іншых жыхароў вёскі, перадаюць свае веды і ўменні малодшаму пакаленню. Песенная культура Гомельскага Палесся выяўляецца ў перавазе і асаблівым развіцці асобных песенных жанраў і жанрава-тэматычных груп, у лакальным асэнсаванні агульнабеларускіх песенных жанраў. Яны ж праяўляюць сябе у характары мелодый песень, якія бытуюць у розных кутках рэгіёна, асаблівасцях інтаніравання, у традыцыях гуртавога і адзіночнага спявання, народнай тэрміналогіі. Цэласная карціна народнапесеннай культуры Гомельскага Палесся раскрываецца ў сукупнасці больш дробных лакальных культур, сярод якіх вылучаецца традыцыя Тураўшчыны, у прыватнасці, той яе часткі, якая месціцца ў басейне рэк Сцвігі і Убарці, і ў якую уваходзіць Лельчыцкі раён, прадстаўлены ў гэтым зборы песеннай творчасцю в. Новае Палессе

У Новым Палессі спачатку хацелі падаць на статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці абрад “Грамніцы”. Ён складаецца з карагоду, падчас якога жанчыны-ўдзельніцы гукаюць вясну, трымаючы ў руках асвечаныя ў царкве свечкі. Пасля на санках вязуць да прыдарожнага крыжа ўпрыгожаную ёлку. Звычайна да моманту, калі прыходзяць удзельніцы гурта “Палескія напевы”, на крыжы ўжо вісіць адна ёлка. У Новым Палессі вераць, што спраўдзіцца жаданне таго, хто павесіць дрэўца на крыж першым — гэта своеасаблівы аброк. Таму людзі імкнуцца зрабіць тое яшчэ да ўзыходу сонца. Хаця новапалескія Грамніцы і не былі ўзятыя пад ахову, свята застаецца ў вёсцы самым папулярным. Менавіта на Стрэчанне сюды едуць госці. Між тым, у Новым Палессі святкуюць яшчэ Каляды. Гурт “Палескія напевы” звычайна адкрывае раённае каляднае свята ў Лельчыцах. Гэта не замінае ім калядаваць у роднай вёсцы: па Новым Палессі гурт ходзіць увечары 6 студзеня, а раённае свята звычайна ладзіцца 7-га ці 14-га. Яшчэ ў Новым Палессі святкуюць Дабравешчанне, Юр’я, водзяць Маю на першы дзень Троіцы, робяць Засеўкі, Зажынкі, Дажынкі. Адноўлены па расповедах старажылаў вясельны абрад. Летась нават у сапраўдным вяселлі паўдзельнічалі, усё зрабілі, як належыць. Гурт запрасіла на вяселле ўнукаў былая культработніца. Спадзяемся, традыцыйныя вяселлі набудуць папулярнасць і сярод не звязаных з культурай.

Дакументы на абрад “Грамніцы” не прайшлі экспертызу навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, таму было вырашана засяродзіцца не на свяце, а на стылі выканання традыцыйных песень. “Палескія напевы” не маюць дзіцячага гурта-спадарожніка, таму паўстае пытанне пераемнасці элемента НКС. Арганізоўваюцца паездкі спявачак у школу вёскі Ударнае (з’яўляецца цэнтрам сельсавета і знаходзіцца за 10 км), дзе яны выступаюць, расказваюць дзецям пра традыцыі, удзельнічаюць у сумесных мерапрыемствах. Дзеці часам наведваюць бабуль: школа выдзяляе аўтобус.

Спасылкі embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Год заснавання app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app

Аўдыётэка 1 (праз поле „Калектывы“)

  1. НКС - "Палескія напевы" в. Новае Палессе, Лельчыцкі р-н

Элементы НКС 1 (праз поле „Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента“)

  1. Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых твораў аўтэнтычным фальклорным калектывам "Палескія нап...

Прэса 2 (праз поле „Звязаныя калектывы (гурты, установы)“)

  1. 2015.02.23 — Стрэчанне ў Новым Палессі / livingheritage.by
  2. 2016.05.21 — Са статусам і без / Культура — штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 11.01.2018 10:42:56