Назва text
НКС - Калядны абрад "Шчадрэц" в. Рог Салігорскага раёна Мінскай вобласці
Віды носьбітаў category
інтэрнэт
Змест category
аўтэнтычны фальклёр спевы
Вокладка image
Статус category
можна паслухаць
Дзе паслухаць embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Апісанне text

Абрад «Шчадрэц» з’яўляецца адметным праяўленнем лакальнай культурнай традыцыі в. Рог Салігорскага раёна, праводзіцца на багатую куццю (13 студзеня). Абрад належыць да навагодніх віншавальных абыходных абрадаў, пашыраных пераважна на тэрыторыі Беларускага Палесся. Шчадраванне адбываецца з удзелам традыцыйных маскіраваных персанажаў – дзеда, бабы, «казы», «жураўля», «каня» і інш. Маска «казы» ў абрадзе здаўна лічыцца асноўным сімвалам пладавітасці і жыццёвай энергіі. Найбольш унікальны персанаж у гурце шчадравальнікаў — дзед з яго берасцяной маскай, аналагаў якой больш няма на Беларусі. Маску вырабляюць у выглядзе шапкі, у якой бяроста злучана адмысловым спосабам («у зубчыкі»).

Абрадавы гурт рухаецца па вёсцы з усходу на захад — «па сонцу», не мінаючы ніводнай хаты, апрача тых, дзе жалоба. У дадзеным тыпе абрадавага шчадравання выяўляюцца тры этапы:

1) зварот да гаспадароў з просьбай дазволіць шчадраваць,
2) выкананне абрадавага тэксту і гульні-паказу, 
3) адорванне, што суправаджаецца просьбай і словамі падзякі.

Значным фактарам захавання абраду ў часе выступае песенны кампанент рытуальнага абходу, увасоблены ў віншавальных «шчадроўных» песнях для гаспадара і яго сям’і, дзяўчыны на выданне, песнях, якія суправаджаюць рытуальныя скокі «казы». Віншавальныя напевы выконваюцца «шумна», у выгуковай манеры. Для выканальніцкага стылю ўласціва тэмбрава-дынамічная яркасць, элементы гетэрафоннай фактуры. Захавальнікамі абраду з’яўляюцца ўдзельнікі фальклорнага гурту «Палескія крыніцы» Восаўскага сельскага дома культуры. Гурт мае калектыў спадарожнік – «Ручаёк», дзе займаюцца дзеці. Маладое пакаленне з захапленнем пераймае абрадавую традыцыю і імкнецца ўдзельнічаць у абрадзе

Колькасць трэкаў фальклору number
6
Трэкліст text
  1. Ой, над ракою, над глыбокою (Шчадрэц) - в. Рог, Салігорскі р-н
  2. Ой, но-но, каза, гой, но-но, сіва (Шчадрэц) - в. Рог, Салігорскі р-н
  3. Ой, ну-це, ну-це, не говорыце (Шчадрэц) - в. Рог, Салігорскі р-н
  4. Ой, рано-рано куры попелі (Шчадрэц) - в. Рог, Салігорскі р-н
  5. Ой, устань-устань сам пан-гаспадар (Шчадрэц) - в. Рог, Салігорскі р-н
  6. Ці ў дома-дома сам пан-гаспадар (Шчадрэц) - в. Рог, Салігорскі р-н
Дадатковыя спасылкі embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Калектывы app
Год публікацыі app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 07.03.2018 20:33:16