:: calculation
Беларускі архіў вуснай гісторыі (http://www.nashapamiac.org/)
Назва text
Беларускі архіў вуснай гісторыі (http://www.nashapamiac.org/)
Тып category
іншыя арганізацыі
Апісанне text

Беларускі архіў вуснай гісторыі– on-line сховішча электронных дакументаў па вуснай гісторыі Беларусі ХХ ст., да якіх арганізаваны доступ з мэтай захавання і спрыяння іх шырокаму выкарыстанню ў даследчыцкіх і адукацыйных мэтах. Гісторыя Беларусі ХХ ст. фіксуецца ва ўспамінах сведкаў часу, дапамагаючы захаванню памяці пра найноўшы перыяд гісторыі, у тым ліку па маладаследаваных і актуальных тэмах.

Задачы архіва:

  • збор дакументаў вуснай гісторыі і фарміраванне пэўнага комплекса крыніц для гістарычных і міждысцыплінарных даследаванняў;
  • арганізацыя захоўвання, пошуку і выкарыстання вуснагістарычных дакументаў;
  • спрыянне захаванню памяці пра найноўшы перыяд гісторыі Беларусі;
  • метадычная і адукацыйная падтрымка ў правядзенні вуснагістарычных даследаванняў аматарамі;
  • папулярызацыя метада вуснай гісторыі.


Праект распачаты вясной 2011 г. і знаходзіцца на стадыі станаўлення, таму запрашаем да супрацоўніцтва ў наступных накірунках:

  • пошуку ўладальнікаў калекцый вусных успамінаў;
  • апрацоўцы дакументаў і выстаўлення іх на партал;
  • камунікацыі на праблемах вуснай гісторыі і архіўнага захоўвання вуснагістарычных дакументаў у лічбавым фармаце.

http://www.nashapamiac.org/archive/aboutproject.html 

Спасылкі embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Год заснавання app
Звязаныя лакацыі app

Відэатэка 1 (праз поле „Звязаныя калектывы“)

  1. 2015 - "Заходнікі" / дак. фільм, сэрыя "Невядомая Беларусь" [дак. фільм]
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 08.05.2018 17:21:19