::
Zhydovachka (г. Барысаў, Барысаўскі раён)
Назва
Zhydovachka
Тып
гурты
Статусы (для гуртоў)
інтэрпрэтатар пост-фальклорны
Жанравы профіль (для гуртоў)
музыка танец спеў тэатр
Лога, фота
Апісанне

ZHYDOVAСHKA

"(Ня)клезмерская жаночая капэла Zhydovachka з горада Бэ" утварылася, як "пабочны эфект" дзейнасці аматарскага танцорскага клуба МыЗаТанцы!, што да восені 2020 года працаваў пры Барысаўскім Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.

Першапачаткова гэта быў часовы дамскі тапёрскі калектыў, што мусіў агучваць мастацкую стужку "Чароўныя нажнічкі", прэм'ера якой адбылася ў кастрычніку 2018 года ў Барысаве. Стужка была створаная паводле яўрэйскіх казак рэжысёркай Натай Голавай (літаратурны псеўданім — Anna Avota) і кінааператаркай Наталляй Буцневіч. У праекце ўзялі ўдзел артысты барысаўскага тэатра "Відарыс" і танцоры клуба МыЗаТанцы!, на базе якога і адбываліся здымкі. Сюжэт стужкі звязаны з танцамі. Музыка, якую Zhydovaсhka выконвае падчас паказа фільма ўжывую — пераважна танцавальныя мелодыі даваенных яўрэйскіх мястэчак.

У працэсе працы над стужкай і саўндтрэкам да яе гурт зацікавіўся ашкеназскімі танцамі і пачаў шукаць інфармацыю пра страчаны ідышскі танцавальны жэст і манеру рухаў у яўрэйскім танцы. Акрамя танцавальных пошукаў капэла ўдзельнічае ў беларуска-польскім праекце Штэтлфэст, накіраваным на даследванне і прасоўванне гісторыі і культуры былых яўрэйскіх мястэчак. А таксама ладзіць танцавальныя вечарынкі і варкшопы і супрацоўнічае з даследчыкамі ідышскай танцавальна-музычнай культуры па-за межамі Беларусі.

Zhydovachka называе свой стыль — штэтлфолк. Рэпертуар складаецца з яўрэйскіх танцавальных мелодый, беларускіх і іншых еўрапейскіх традыцыйнах танцаў, папулярных польска-яўрэйскіх мелодый міжваеннага часу. Музыканткі вывучаюць клезмерскую манеру, але не стараюцца капіраваць аўтэнтычны стыль выканання і інтэрпрэтуюць гістарычны матэрыял праз свае бачанні і адчуванні.

Назва капэлы паходзіць ад традыцыйнага беларускага танца "Жыдовачка", запісанага этнахарэографам Міколам Козенкам недзе ў 80-я гады ў Барысаўскім раёне.

Клуб МыЗаТанцы! — https://vk.com/myzatantsy;

трэйлер фільма "Чароўныя нажнічкі" — https://www.youtube.com/watch?v=B82hEjH5twg;

праект Штэтлфэст — https://www.facebook.com/shtetl.fest.

 

Спасылкі
Год заснавання
Карта
Звязаныя лакацыі
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 31.03.2024 22:41:52

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.