::
Чым, чым, селязень (2), скушэн, не вясёл (вясна) / песня, тэкст,аўдыё — аг. Макеевічы, Клімавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Чым, чым, селязень (2), скушэн, не вясёл (вясна)
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Працягласць
1:31
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

Чым, чым, селязень (2), скушэн, не вясёл (вясна). Зап. у 1979 г. эксп. БДАМ (кір. Л. П. Касцюкавец) у в. Макеевічы Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.; Маташнёва Ніна Маркаўна (1925 г. н.), Цімошчанка Аляксандра Ягораўна (1930 г. н.), Сільчанка Марфа Ягораўна (1907 г. н.), Марчанка Агаф’я Паўлаўна (1912 г. н.), Сцепанкова Дар’я Уладзіміраўна (1912 г. н.), Міроненка Надзея Іванаўна (1937 г. н.), Сцепчанка Міхаіл Трафімавіч (1928 г. н.), Глушакова Марыя Іванаўна (1948 г. н.), Азаранка Таццяна Марцінаўна (1927 г. н.), Саковіч Валянціна Паўлаўна (1947 г. н.), Кушнарэнка Лідзія Маркаўна (1929 г. н.), Радчанка Раіса Сазонаўна (1929 г. н.). ФЭ БДАМ. 2E116/20.

Поўны тэкст

Чым, чым, сілязень, // Скушэн-нівясёл,
Як мне, селязню, // Вясёламу быць?
Ўчора з вечэра, // На возері быў.
На возері быў // Вуціцу відаў.
Вуціцу відаў, // За крыло дзіржаў.
Чым, чым, Колечка,// скушэн-нівясёл.
Ўчора звечэра, // на вуліцы быў.
На вуліцы быў, // Танечку відаў.
Танечку відаў, // за ручку дзіржаў,
За ручку дзіржаў, // ўсё зы правыю.

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Артыкулы, дзе публікавалася
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 07.04.2024 03:17:44

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.