::
Лазар / песня, тэкст,аўдыё — в. Расохі, Пружанскі раён
Загаловак / інцыпіт
Лазар
Від
песня
Выкананне
постфальклор
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ох, бываў жа ж чалавек, раскашываў
У харошым плацці ўсё пахаджываў, //
На нішнія братцы жэртвы не даваў,
І духоўных ойцаў ў свой дом не прымаў, //
І Лазара-братца за брата не маў,
Достайнага ж праведнага тожэ не слыхаў, //
Ах, мой Ільян, ах, мой брацец, ай ты, багачу,
Оддай жа ж мне хлеба-солі, то й я заплачу,
Дай жа ж ты мне хлеба-солі, то я заплачу,
Хоць я не заплачу, дык Бог із неба,
Чаго ж тваёй душачцы болей патрэба? //
Ой, ты мне не брат да, ты жэ ёсць …
цябе з двора пражану, самі ж нацкую. //

Як ляжаў жа ж Лазар сорак дзве начы,
І ня знаў жа ж Лазар ні дня ж ні ночы, //
Як заткнуў жа ж Лазар да Бога злёгка,
Ой, Божа ж мой, Божа, прымі маю душу,
Ох, жа ж мая душанька настрадалася,
І холаду ж голаду ж нацерпелася,

Як услышаў Госпадзь верну малітву,
І паслаў па яго душу ды два ж анёлы, //
Ляціце, анёлы, паціхусеньку,
Выньце ж вы з яго душу й палягусеньку, //
І лынулі ж анёлы паціхусеньку,
Вынялі з яго душу палягусеньку, //
Ўзялі яго душу ‘дразу высако,
Палажылі ж яго душу у Божым раю,
Ах ты, Лазар, ах ты, брацец, ты будзеш святы,
А твой Ільян-багатыр, будзе пракляты. //
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 02.04.2024 17:24:13

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.