::
Вецер воя / песня, тэкст,аўдыё — аг. Муравілле, Касцюковіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Вецер воя
Від
песня
Выкананне
постфальклор
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Вецер воя, ой, вецер во/я, ой, вецер павівая,
Ой, вецер во/я, ой, вецер павівай.

Маці ў дочкі, ой, маці ў до/чкі, ой, пра жызню пытая,
Ой, маці ў дочкі, ўсё пра жызню пытай.

Пытай, маці, ой, пытай, ма/ці, а ў шэрай вуцяці
Ой, пытай ма/ці а ў шэрай вуцяць.

Шэра вуці, ой, шэра вуці, ой, на море начуець,
Ой, шэра вуці, ой, на море начуй.

Я нэ маю, ой, я нэ маю, а ўсё горечка чуюць,
Ой, я нэ мае, а ўсё горечка чуй.

Перва горя, ой, перва горе, ой, свякрова ліхая,
Ой, перва горе, ой, свякрова ліхай.

Друга гора, ой, друго горя, мяне муж пакідая
ой, друго горя, мяне муж пакідай.

Треця горя, ой, треця го/ря, ой, дзіцятка малое,
ой, треця го/ря, ой, дзіцятка малой.

Сам ён едзіць, ой, сам ён едзіць, ой, на поле й араці,
ой, сам ён едзіць, ой, на поле й араць.

Мяне бярець, ой, мяне бя/рець, ой, валоў паганяці,
ой, мяне бя/рець, ой, валоў паганяць.

Валы мае, ой, валы мае, ой, валы палавыя,
ой, валы мае, ой, валы палавый.

Прайшлі мае, ой, прайшлі мае, ой, гады маладыя,
ой, прайшлі ма/е, ой, гады маладый.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 31.03.2024 08:17:12

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.