::
Як служыў я ў пана да першае лета / песня, тэкст,аўдыё — в. Вобчын, Любанскі раён
Загаловак / інцыпіт
Як служыў я ў пана да першае лета
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Як служыў я ў пана на першае лета,
Заслужыў я ў пана курачку за гэта,
Мая курка-шчабятурка, па двару ходзіць,
Куранятак водзіць, чуб надувае - пана пацяшае.
І крычыць кудах-дах-дах!

Праслужыў я ў пана на другое лета,
Заслужыў я ў пана індзючка за гэта,
Мая інда-шында-дында,
Мая курка-гладкапюрка па двару ходзіць,
Куранятак водзіць, чуб надувае - пана пацяшае.
І крычыць кудах-дах-дах!

Праслужыў я ў пана на трэцяе лета
Заслужыў я ў пана свіначку за гэта,
Мая свінка-чухі-рухі,
Мая інда-шында-дында,
Мая курка-гладкапюрка па двару ходзіць,
Куранятак водзіць, чуб надувае - пана пацяшае.
І крычыць кудах-дах-дах!

Праслужыў я ў пана на чацвёрта лета,
Заслужыў я ў пана цёлачку за гэта,
Мая целя хвастом меля,
Мая свінка-чухі-рухі,
Мая інда-шында-дында,
Мая курка-гладкапюрка па двару ходзіць,
Куранятак водзіць, чуб надувае - пана пацяшае.
І крычыць кудах-дах-дах!

Праслужыў я ў пана на пятае лета,
Заслужыў я ў пана бычка за гэта,
Мая быча цёлку смыча
Мая целя хвастом меля,
Мая свінка-чухі-рухі,
Мая інда-шында-дында,
Мая курка-гладкапюрка па двару ходзіць,
Куранятак водзіць, чуб надувае - пана пацяшае.
І крычыць кудах-дах-дах!

Праслужыў я ў пана на шостае лета,
Заслужыў я ў пана барана за гэта,
Мой баран як курган,
Мая быча цёлку смыча
Мая целя хвастом меля,
Мая свінка-чухі-рухі,
Мая інда-шында-дында,
Мая курка-гладкапюрка па двару ходзіць,
Куранятак водзіць, чуб надувае - пана пацяшае.
І крычыць кудах-дах-дах!


Праслужыў я ў пана на сёмае лета,
Заслужыў я ў пана жарабка за гэта,
Мой жарэбчык гі-гі-гі,
Мой баран як курган,
Мая быча цёлку смыча
Мая целя хвастом меля,
Мая свінка-чухі-рухі,
Мая інда-шында-дында,
Мая курка-гладкапюрка па двару ходзіць,
Куранятак водзіць, чуб надувае - пана пацяшае.
І крычыць кудах-дах-дах!

Праслужыў я ў пана на васьмое лета,
Заслужыў я ў пана дзеўчыну за гэта!
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 03.04.2024 17:08:38

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.