::
Захацела стара баба скора ўбагацеці / песня, тэкст,аўдыё — в. Бобра, Шчучынскі раён
Загаловак / інцыпіт
Захацела стара баба скора ўбагацеці
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Захацела стара баба скора ўбагацеці
Пасадзіла чорну курку, каб вывела дзеці.
Рэфрэн:
Ціп-ціп, цірадра, ціпа-ціпа куры
Ціпцюр-ціпцюр пятушке, ціпцюр-ціпцюр куры.
2. Як пагнала бабуленька куранята пасьвіць,
Сама села на пянёчку кудзелячку прасьці.
3. Ручаёчка ні напрала – двоя затаптала.
Сюды-туды павярнула, на трэця спаткнула.
4. Села баба на парозе дык ужэ бядуе,
Як прыедзе дзед з лесу, пэЎне, адлупцуе.
5. А прыехаў дзед з лесу, стаў бабы пытаці:
Чаму ж ў цебе, бабуленька, курчак не відаці?
6. Як узьдзеў стары дзед дубову ляшчыну
Ту абобраў ён бабі галаву і сьпіну.
7. Бадай табе, стары дзед, галава аблезла
Як ты ж мяне чыста зьбіў, я на печ ні злезла.
8. Бадай табе, стары дзед, ручанька адсохла
Як ты ж мяне чыста зьбіў, мала я ні здохла.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 09.04.2024 08:59:10

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.