::
Раса росу расіла / песня, тэкст,аўдыё — в. Баранава, Старадарожскі раён
Загаловак / інцыпіт
Раса росу расіла
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Гэтую песьню пяюць, ўжэ як пойдуць на кірмаш. У нас на Міколу кірмаш. Хай сабе - ці бедны, ці богаты, ну к таму дню так гатовяцца! I ужэ тры дні гулялі. I ўсё гасьцявыя песьні пелі. Гэтую на трэйці дзень пелі"

Поўны тэкст
Раса росу расіла, жонка мужа прасіла:
– Галубочэк мой, паедзем дамой.
А ў нас волікі мычаць, яны естачкі хацяць.
Паедзем дадому, паедзем дадом[у].

– А нашто ж нам волікі, перад намі столікі.
Не едзьмо да дому, не едзьмо дадом[у].
Раса росу расіла, жонка мужа прасіла:
– Галубочэк мой, паедзем дамой.

А ў нас свіначкі вішчаць, яны естачкі хацяць.
Паедзем дадому, паедзем дадом[у].
– А нашто нам свіначкі, перад намі місачкі.
Не едзьмо да дому, не едзьмо дадом[у].

Раса росу расіла, жонка мужа прасіла:
– Галубочэк мой, паедзем дамой.
А ў нас барачкі бляяць, яны естачкі хацяць.
Паедзем дадому, паедзем дадом[у].

– А нашто ж нам нам барачкі, перад намі чарачкі.
Не едзьмо да дому, не едзьмо дадом[у].
Раса росу расіла, жонка мужа прасіла:
– Галубочэк мой, паедзем дамой.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 02.04.2024 13:22:57

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.