::
Там у полі азеречко, там плывало вэдзярэчко / песня, тэкст,аўдыё — аг. Роўбіцк, Пружанскі раён
Загаловак / інцыпіт
Там у полі азеречко, там плывало вэдзярэчко
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

там у полі азеречко
там плывало вэдзярэчко
сасновы клепкі дубова дзенца
не журыся маё серцэ

як я буду журыціся
будут людзі смяяціся
выйдзі дзяўчына выйдзі кахана
пагаворымо з табою

як я маю выхадзіці
з табой рэчы гаварыці
ляжыць мой любы на правай ручцы
я й баюся разбудзіці

ты казачэ маладзенькі
в цябе конік вараненькі
сядай на коня едзь з майго двора
ты не мой а я не твоя

казак коня асядлае
і з коніком размаўляе
ляці мой коню ляці вароны
аж да ціхага дунаю

каля ціхага дунаю
стану я і падумаю
ці мне тапіцца ці з коня ўбіцца
ці назад мне вараціцца

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 09.04.2024 01:34:25

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.