Назва text
Этнапесенныя традыцыі Беларусі ў экспедыцыйна-палявых запісах Л. С. Мухарынскай
Віды носьбітаў category
CD
Змест category
аўтэнтычны фальклёр спевы
Вокладка image
Статус category
няпоўнае апісанне
Апісанне text

Раскрыццё панарамы музычных этнакультур Беларусі працягваюць дзве аўдыякалекцыі, аб’яднаныя назвай "Этнапесенныя традыцыі Беларусі ў экспедыцыйна-палявых запісах Л. С. Мухарынскай" (2012; складанне музычнай часткі – К. Крывашэйцава, Т. Бярковіч; транскрыпцыя напеваў і песенных тэкстаў, камп’ютарны набор – К. Крывашэйцава, В. Прыбылова; аўтары ўступнага артыкула – Т. Якіменка, Т. Бярковіч, пераклад на англ. мову ўступнага артыкула – Т. Канстанцінава; рэстаўрацыя гуказапісаў і мастэрынг – С. Багданаў; дызайн – Н. Вікторчык (Даніловіч), А. Прыбылоў; макет – В. Прыбылова, А. Далінін).

Выданне ўключае 2 CD і брашуру, якая ўлучае змест аўдыязапісаў, анатацыю на беларускай, рускай і англійскай мовах, карту, нотна-тэкставыя транскрыпцыі 12-ці нумароў.

Два кампакт-дыска ўкладзены па матэрыялах экспедыцый Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі 1964, 1969 і 1971 гг., ажыццёўленых пад кіраўніцтвам выдатнага беларускага этнамузыколага Лідзіі Саулаўны Мухарынскай. У фонаархіве этнамузыкі БДАМ запісы Л. С. Мухарынскай належаць да групы рарытэтаў.

Першы дыск – "Песні вёскі Азарычы Пінскага раёна" (працягласць гучання 30’37”) – уключае 20 песенных узораў, якія былі зафіксаваны ад адной спявачкі – Ганны Аксенцьеўны Мельнік. Каляндарна-песенны цыкл вёскі Азарычы рэпрэзентуюць гучанні вяснова-летняга сезона (у іх ліку – "в жніве, як жыто жнуць" – № 5). На дыску адлюстравана гукавая сфера "свадзьбы" / "вэселля" ("Чарачка – в свадзьбе вжэ спуваці" – № 18), а таксама пазаабрадавая песенная ліраэпіка.

Другі дыск – "Песні вёскі Заполле Карэліцкага раёна" (працягласць гучання 50’19”) – рэпрэзентуе стыль заходнебеларускай рэгіянальнай песеннай традыцыі (Панямонне), у якім дамінуе пазаабрадавая лірыка (№ 18). Змест дыска складаюць 24 песенных узора (раннетрадыцыйныя: валачобная, купальская, жніўная, вясельная, пахавальнае галашэнне; "велікадзённая" і ражстоўская псальмы; познетрадыцыйныя: любоўныя, казацкія, салдацкія; рэвалюцыйныя песні Заходняй Беларусі, партызанскія песні часоў Вялікай Айчыннай вайны) і расказ пра Каляды ( № 2, № 3). Асобы каларыт "Запольскай" калекцыі надае гучанне мужчынскіх галасоў ("ансамбль Моніча"), якое афарбоўвае нароўні з жаночымі адзіночным і сумесным спевамі ўсе тэматычныя раздзелы аўдыявыдання.

Колькасць трэкаў фальклору number
44
Сэрыя app
Калектывы app
Звязаныя персаналіі app
Год публікацыі app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 10.04.2018 06:57:42