Назва text
Цэнтральная Беларусь.ТМКБ Том 5. Кніга 1 (CD-дадатак да кнігі)
Віды носьбітаў category
CD
Змест category
аўтэнтычны фальклёр спевы музыка
Вокладка image
Статус category
можна паслухаць
Дзе паслухаць embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Апісанне text

Мультымедыйны дыск CD-ROM. Змест дыска складаюць песні і іструментальныя найгрышы каляндарна-земляробчага, сямейна-абрадавага і пазаабрадавага цыклаў, запісаныя ў 1978, 2006-2010 гг. ад лепшых знаўцаў аўтэнтычных выканальніцкіх традыцый.

Аўтары запісаў: Т. Б. Варфаламеева, С. Г. Выскварка, Л.Ф. Касцюкавец, М.А. Козенка, І. В. Мазюк, Л.К. Якубоўская.

Складальнік І. В. Мазюк

ISBN 978-985-06-1853-5

Колькасць трэкаў фальклору number
68
Трэкліст text

Каляндарна-абрадавыя песні і інструментальныя найгрышы

1. Ой, там за тыном да на моры сінём (калядная) - в. Баранава Старадарожскага раёна
2. Прышла Каляда ўвечарі (калядная) - в. Ананчыцы Салігорскага раёна
3. Ну-ну-ну, каза, ну-ну-ну, сіра (калядная) - в. Малыя Гарадзяцічы Любанскага раёна
4. Варота рып’яць – марозы чуюць (калядная, “як хлопчык у хаце”) - в. Трайчаны Любанскага раёна
5. Ой, учора звечора (спяваецца ў час Ражаства) - в. Морач Клецкага раёна
6. Там на речкі, на Гардані (“шчадроўская”) - в. Ананчыцы Салігорскага раёна
7. Добры вечар табе, пане-гаспадару (спяваецца ў час Ражаства) - в. Морач Клецкага раёна
8. Танец “Нікадэм” (найгрыш на скрыпцы) - в. Дудкі Стаўбцоўскага раёна
9. Весна-красна, да чужые дзеўкі ткуць кросна (веснавая) - в. Малыя Гарадзяцічы Любанскага раёна
10. На мураве на тураве (перад Вялікаднем, паставая) - в. Баранава Старадарожскага раёна
11. Ой, бяроза белая, чаму ты ня зелена (веснавая) - в. Раёўшчына Маладзечанскага раёна
12. Благаславі, Маці, вясну сустракаці (валачобная) - в. Гарэнічы Бярэзінскага раёна
13. Валачобны (найгрыш на скрыпцы) - в. Краснае Маладзечанскага раёна
14. Да і ўва гародзе да на пераходзе (валачобная) - в. Морач Клецкага раёна
15. Ой, яблынька наша (русальная) - в. Малыя Гарадзяцічы Любанскага раён
16. Выйду я на двор – бычкі бушуюць (веснавая юраўская) - в. Ананчыцы Салігорскага раёна
17. Ў бору була, мед варыла (“тройца”) - в. Рог Салігорскага раёна
18. Пойдзім, дзевачкі, мы у гай гуляць (“траечная”) - в. Гарэнічы Бярэзінскага раёна
19. На сьвятога Яна дзеўкі зелье рвалі (“янаўская”) - в. Морач Клецкага раёна
20. Шла Купалка па вуліцы (купальская) - в. Ананчыцы Салігорскага раёна
21. Ой, Яна, Яна-Купала (купальская) - в. Раёўшчына Маладзечанскага раёна
22. Ой, ішла дзеўка бором, бором (жніўная) - в. Баранава Старадарожскага раёна
23. Ў поле жыто палавее (жніўная) - в. Морач Клецкага раёна
24. Шырокая паляначка – добрэ жыто жаць (жніўная) - в. Ананчыцы Салігорскага раёна
25. Ўжо паўднёвачкі гудуць (жніўная) - в. Кавалевічы Пухавіцкага раёна
26. За цёмным баром брала ўдова лён (восеньская) - в. Ямінск Любанскага раёна
27. Ой, пайду я на талоку (талочная ) - в. Малыя Гарадзяцічы Любанскага раёна
28. Да бела бяроза румяна (восеньская) - в. Дубіна Баярская Валожынскага
29. Любанская полька (найгрыш на гармоніку) - г. Любань

Сямейна-абрадавыя песні і інструментальныя найгрышы

30. Прышоў кум да кумы (жартоўная хрэсьбінная кумам) - в. Морач Клецкага раёна
31. Вясельны марш “Сустракаюць маладых” (найгрыш на гармоніку) - в. Капланцы Бярэзінскага раёна
32. Караваю мой раю (каравайная) - в. Малыя Гарадзяцічы Любанскага раёна
33. Асьцерагайцеся, сваткі (“як сваты жаніха засядуць за стол”) - в. Прусы Старадарожскага раёна
34. Ой, знаці, знаці па весельлейку (вясельная сіраце) - в. Баранава Старадарожскага раёна
35. Прыехалі на заручыны (заручыны) - в. Прусы Старадарожскага раёна
36. Вясельны марш (найгрыш на цымбалах) - г. Вілейка
37. Вясельны марш (найгрыш на гармоніку) - в. Занарач Мядзельскага раёна
38. Сыпце пшаніцу ў новае карыта (“як малады зьбіраецца ехаць за маладой”) - в. Гаўрыльчыцы Салігорскага раёна
39. Із-пад дуба, із-пад корэня (“як малады зьбіраецца ехаць за маладой”) - в. Ананчыцы Салігорскага раёна
40. Покуць мая й, покуць (“калі маладая ад’яжжае да маладога”) - в. Гаўрыльчыцы Салігорскага раёна
41. Кукавала зязюлька в садочку (вясельная маладой) - в. Забалаць Слуцкага раёна
42. Вясельны марш “Як маладую дораць” (найгрыш на цымбалах) - в. Путрычы Вілейскага раёна
43. Не маракуй, мая матачко (спяваюць, калі маладыя вяртаюцца з вянца) - в. Морач Клецкага раёна
44. Полька (найгрыш на балалайцы і баяне) - в. Куранец Вілейскага раёна

Пазаабрадавыя песні і найгрышы

45. Не шумі, дуброва, не шумі, зелёна (у любы час) - в. Дарасіно Любанскага раёна
46. Травушка-муравачка, ты зялёная (у любы час) - в. Малыя Гарадзяцічы Любанскага раёна
47. Танец “Муравана піўніца” (найгрыш на скрыпцы) - в. Дудкі Стаўбцоўскага раёна
48. Полька (найгрыш на цымбалах) - г. Вілейка
49. Як загуду-загуду (“калі захочацца”) - в. Малыя Гарадзяцічы Любанскага раёна
50. Я па грыбы пашла – заблудзілася (бяседная жартоўная) - в. Гарэнічы Бярэзінскага раёна
51. Сады мае сады, сады зяляныя (у любы час) - в. Лыцавічы Вілейскага раёна
52. Да парадзіла да мене маці да маленьку й ад роду (бяседная) - в. Закальное Любанскага раёна
53. Полька (найгрыш на цымбалах) - в. Путрычы Вілейскага раёна
54. Выганяй, маці, каваля з хаты (бяседная жартоўная) - в. Ананчыцы Салігорскага раёна
55. Ў садзі груша расла, ў садзі вырасла (у любы час) - в. Гарэнічы Бярэзінскага раёна
56. Расла ў полі а рабінушка карлівая (у любы час) - в. Морач Клецкага раёна
57. Зайшло сонцо, закацiлася (“у бяседзех”) - в. Колкi Клецкага раёна
58. Полька “Стахоўская” (найгрыш на гармоніку) - в. Стахоўцы Мядзельскага раёна
59. Танец “Каваля” (найгрыш на мандаліне) - в. Задомля Смалявіцкага раёна
60. Танец “Мікіта” (найгрыш на скрыпцы) - в. Краснае Маладзечанскага раёна
61. Полька (найгрыш на акардэоне) - в. Шашкі Стаўбцоўскага раёна
62. Танец “Мазурка” (найгрыш на скрыпцы) - в. Краснае Маладзечанскага раёна
63. Полька мясцовая (найгрыш на мандаліне) - в. Задомля Смалявіцкага раёна
64. Танец “Лявоніха” (найгрыш на цымбалах) - в. Путрычы Вілейскага раёна
65. Танец “Крыжачок” (найгрыш на гармоніку) - в. Капланцы Бярэзінскага раёна
66. Полька “Драбней маку” (найгрыш на гармоніку) - в. Капланцы Бярэзінскага раёна
67. Танец “Трасуха” (найгрыш на гармоніку і барабане) - в. Рог Салігорскага раёна
68. Полька “Камарык” (найгрыш на балалайцы і баяне) - в. Куранец Вілейскага раёна

Сэрыя app
Звязаныя персаналіі app
Звязанае выданне app
Год публікацыі app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.03.2018 17:48:34