Назва text
Беларускі гарадскі раманс 20-30-ых гадоў ХХст.
Віды носьбітаў category
CD інтэрнэт
Змест category
інтэрпрэтацыі фальклёра спевы музыка
Вокладка image
Статус category
можна паслухаць
Дзе паслухаць embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Апісанне text

Гэтая праграма — спроба аўтара паказаць трагедыю людзей, якія жылі ў Беларусі напачатку XX стагоддзя.

— Ідэя праекта заключаецца ў аднаўленні рэпертуару таго часу — а-ля турэмнага ці, лепей мовіць, гарадскога рамансу. Я паспрабаваў зразумець і перадаць настрой і пачуцці людзей, якія жылі на тэрыторыі Беларусі на пачатку мінулага стагоддзя, — кажа Цімафей Авілін. — Гэта мог быць чалавек, які «вырваўся» з вёскі і трапіў у горад, але сувязь з малой радзімай у яго захоўваецца. Пры гэтым, ён ужо набрыняе новымі гарадскімі рэаліямі. Таму сярод песен, прадстаўленых у праекце, ёсць кампазіцыі з вясковым кантэкстам, а ёсць пераважна гарадскія.

Назва праекта на вокладцы, як і на колішніх шыльдах у Менску, напісаная на чатырох афіцыйных мовах тагачаснай Беларусі: беларускай, польскай, рускай і ідыш, што адлюстроўвае рэаліі таго часу:

Беларускі гарадскі раманс 20-30-ых гадоў ХХ ст.
Белорусский городской романс 20-30-ых годов ХХ в.
Białoruski miejski romans lat 20–30 XX wieku.
רומנסה בלרוסית עירונית של שנות ה-20 ו-30 של מאה ה-20

Усе тэксты, на аснове якіх створаныя песні, узятыя з архіва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Гэта запісы фальклорна-этнаграфічных экспедыцый 50-70-ых гадоў ХХ стагоддзя.

Колькасць трэкаў фальклору number
9
Трэкліст text
  1. Па Віленскім саду гуляў
  2. А у Слуцку ды на рынку
  3. Ішоў я бульварам
  4. Цюрма, цюрма якое слова
  5. Ціха гасне чароўная зорка
  6. Тэчэ річка нэвэлычка
  7. Высяленне
  8. А ў цюрме акно высока
  9. Ня спіцца, не ляжыцца
Дадатковыя спасылкі embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Калектывы app
Звязаныя персаналіі app
Звязанае выданне app
Год публікацыі app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 05.05.2018 10:33:21