Назва text
Вясковая лірыка. Рамансы, дрындушкі
Віды носьбітаў category
CD
Змест category
аўтэнтычны фальклёр спевы музыка
Вокладка image
Статус category
можна паслухаць
Дзе паслухаць embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Апісанне text

Ці не самай папулярнай песняй «Народнай альбому» стала беларуская народная песня савецкіх часоў пра гаротніцу Надзеньку, якой здрадзіў афіцэр, што з"ехаў на «Дальный васток». Сідзі-кружэлка «Вясковая лірыка», якую выдала прадусарка Арына Вележ, мае з аднаго боку працягнуць поспех трасянкамоўных песняў савецкіх часоў, а з іншага — адкрыць нязнаныя пласт нашай культуры — вясковыя рэміксы гарадскіх песняў.

За сціплай вокладкай хаваюцца вакальныя развагі пра пакуты «Зоечкі» Касмадзем’янскай, лірычнае выкрыццё «гімназісткі, якая стала потым стала таксісткай, а потым стала ведзьмаю», або горкая праўда пра персідскі прытон. І песня «Сэрца, цябе так хочацца спакою», сыграная на традыцыйных беларускіх цымбалах.

«Гэта «Жорскі раманс» па-беларуску, — кажа Арына Вележ. — Такія песні родзяцца, калі нашыя вясковыя бабулі трохі падвеселяцца і сядуць перапяваць пачутыя па радыё, або ад прыбышоў, шлягеры. Але ж робяць яны тое па-свойму: перарабляючы словы або мелодыю, і дадаючы неймаверную сардэчнасць».

На дыску 28 аўтэнтычных, выкананых вясковымі певакамі і спявачкамі, песняў: рамансы, савецкая лірыка, прыпеўкі-дырндушкі, блатны фальклор, танга і полькі, пачутыя нашым народам і пераапрацаваныя на свой, адметны манер. Ці ж не будзе гэты дыск ударам па нацыянальнай культуры? «Гэта паўнапраўны пласт нашай культурнай спадчыны, — адпрэчвае закід Арына. — Трэба пазнаёміцца і з наіўнай творчасцю нашага народу, каб ведаць што такое моц і магія купальскіх песняў».

Вясковая лірыка. Рамансы, дрындушкі. «Новая Музыкальная Компания». 2009 г.

Колькасць трэкаў фальклору number
28
Трэкліст text
  1. Стаканчыкі 2:27
  2. Падыспань 1:11
  3. Астрачка 2:19
  4. Крылы 2:23
  5. Вальсок 3:51
  6. Салавейка 2:42
  7. Над рэчанькай 1:55
  8. Танга 4:28
  9. Баль 2:50
  10. Асенні ліст 1:49
  11. Не сплю я 2:02
  12. Сэрца 1:42
  13. Кіпарысы 1:51
  14. Полька 1:01
  15. Як выйду я 1:33
  16. Вецер вее 3:09
  17. Полька (ver.2) 1:03
  18. Дрындушкі 4:10
  19. Страданні 1:00
  20. Сямёнаўна 2:41
  21. Каценька-кацюша 2:32
  22. Ой, чаго я сохну 3:29
  23. Паехаў мілы 2:05
  24. Пра Зою 1:08
  25. З віном 2:12
  26. Пра матроса 1:52
  27. Цыганачка Аза 3:58
  28. Жорсткі раманс 4:02

Звесткі аб выканаўцах і мясцовасцях у апісанні дыска адсутнічаюць

Узнаўленне пашпартоў

  1. Астрачка ("Сама я астрачку садзіла, сама я буду паліваць")
    Лідскі раён, в. Феліксова, Спявае Марыя Іванаўна Дула
  2. Вальсок Вальс — г.п.Шчучын Гродзенскай вобл., Станіслаў Вікенцевіч Маленчык - скрыпка, губны гармонік
  3. Салавейка (?)
    Разьвяжыце вы мне крылья (лірычная) — Пухавіцкі раён, в. Кавалевічы, Спявае Ева Іванаўна Пархімчык
  4. Танга — г.п. Шчучын Гродзенскай вобл., Станіслаў Вікенцевіч Маленчык - скрыпка, губны гармонік
  5. "Не сплю я час, не сплю я два" (раманс) — Лідскі раён, в. Феліксова, Спявае Марыя Іванаўна Дула
  6. Танга — Вілейскі раён Мінскай вобл.
    Аркадзь Балкоўскі - баян, Іван Узгорак - цымбалы, Мікалай Прудніковіч - бубен
  7. "Вецер вее, вецер вее, у рэчцы плешчэцца волна" (лірычная, сучасная) — Фальклорны ансамбль в. Запясочча, Жыткавіцкі раён
  8. Выхаджу на круг, а кудры вецеся (прыпеўкі "Сямёнаўна") — Пухавіцкі раён, в. Кавалевічы, Спявае Ева Іванаўна Пархімчык
  9. З віном мы радзілісь, з віном мы памром (гарадская лірыка) — Лідскі раён, в. Феліксова, Спявае Марыя Іванаўна Дула
  10. Цыганочка Аза, Аза (жартоўная) — Фальклорны ансамбль в. Буразь Жыткавіцкага раёна, спяваюць Якаў Дрынеўскі, Кацярына Дарожка
Дадатковыя спасылкі embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Звязаныя персаналіі app
Год публікацыі app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 11.01.2018 02:38:30