::
1935 - Polesie. Reportaż z krainy tęsknych pieśni / Палессе. Рэпартаж з краіны сумных песень [дак. фільм]
Загаловак
Polesie. Reportaż z krainy tęsknych pieśni / Палессе. Рэпартаж з краіны сумных песень
Жанр
дак. фільм
Працягласць
15:55
Прэвію/афіша
Дзе паглядзець (спасылкі)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Пра відэа

Cтудыя «Awangarda», Польшча. Аўтары сцэнарыя, рэжысёры і аператары Максіміліян Эммерых, Ежы Маліняк, музыка Генрыха Гадомскага.

Змест:
Песня "Пры лужку пры лужку, пры шырокай долі...". Селянін арэ зямлю валамі. Сяляне едуць возам. Некалькі вазоў з коньмі перапраўляюцца праз раку на пароме з ручной цягай. Сяляне перасякаюць мелкую раку на вазу і кані. Човен плыве па рацэ Льва праз пушчу, паказваецца жывёльны свет пушчы: птушкі, вавёркі. З Пушчы выходзяць леснікі. Па рацэ сплаўляюць дровы на даўгой лодцы. На выкарчаваных участках пушчы працуюць смалаварні. Паказана праца на смалаварні. Мужчыны кідаюць дровы ў топу, ліюць ваду, пераліваюць смалу ў бочкі. Бурлакі цягнуць плот з грузам па рацэ. Пяюць. Бусел. Сенакос. Песня "Ой у нас на Палесю...".
Сяляне грузяць сена на чоўны і вазы, вязуць сена чоўнамі па рацэ.
Песня "Зашумела дубравочка зашумела зеляная, заплакала ўдавочка, заплакала маладая".
Вёска ў нядзелю. Сяляне збіраюцца, жанчыны і дзяўчыны прыхарошваюцца, мужчыны абуваюць замест лапцёў боты, жанчына апранае хустку, глядзіцца ў люстэрка. Царква. Жанчыны ў строях выходзяць з царквы. Жанчыны ідуць па вуліцы, размаўляюць. Дзеці гуляюць: дзяўчынкі гуляюць у карагодныя гульні, круцяцца, хлопчыкі качаюцца па траве. Жанчыны гуляюць у гульні. Песня "Зажурылася маладая ўдовушка, ой што ня кошана зялёна дубровушка...". Жанчыны ядуць семечкі. Хлопец глядзіць на дзяўчыну, якая дастае ваду са студні. Стары селянін моліцца перад драўляным крыжам.

Дадатковыя спасылкі
Аўтары
Звязаныя выданні
Год публікацыі
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 25.10.2019 03:24:01

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.