::
2013 - Тодар Кашкурэвіч: "Спаміж ці пасярод. Традыцыйная культура ў горадзе" [лекцыі, майстар-класы]
Загаловак
Тодар Кашкурэвіч: "Спаміж ці пасярод. Традыцыйная культура ў горадзе"
Жанр
лекцыі, майстар-класы
Працягласць
81:05
Прэвію/афіша
Аўтаматычнае прэвію
Дзе паглядзець (спасылкі)
Пра відэа

Публічная лекцыя этнакультуролага, мастака і музыкі Тодара Кашкурэвіча "Спаміж ці пасярод. Традыцыйная культура ў горадзе" - з цыклу публічных лекцый "Urbi et Orbi", якія ладзіць Лятучы ўніверсітэт (http://fly-uni.org).

Адбылася 25 студзеня 2012 года ў Мінску.

Апошнім часам Тодар Кашкурэвіч даволі часта выступаў з лекцыямі, у тым ліку ў межах "Ракаўскіх чытанняў" - лекцыйнага калегіюму цэнтра этнакасмалогіі "КРЫЎЯ", які праходзіць у Ракаве штомесяц, пачынаючы з вясны 2012 году. Тэматычна "Ракаўскія чытанні" канцэнтруюцца вакол пытанняў традыцыйнай мадэлі свету, этнагенэзу беларусаў у балцкім кантэксце, стылю традыцыйнай этнічнай культуры, праблемаў этнафутуралогіі.Лекцыю "Urbi et Orbi" Тодар Кашкурэрвіч прысвяціў разгляду традыцыйнай этнічнай культуры як падмурка ў фарміраванні сучаснай нацыянальнай ідэнтычнасці.

"Спаміж ці пасярод. Традыцыйная культура ў горадзе" - гэта разважанне пра мажлівыя спосабы суіснавання дзвюх светапоглядных сістэмаў - сучаснай гарадской і традыцыйнай вясковай. Некаторыя тэматычныя развароты лекцыі Тодар Кашкурэвіч пазначае як:

- Вёска ў горадзе, ці Космас у Хаосе.
- Вайна, ці мір у культурных парадыгмах.
- Дыктатура, ці дэмакратыя ў канструяванні калектыўнага "Я".
- Мовы і стылі ў цывілізацыйным процістаянні.

Аўтары
Звязаныя калектывы
Год публікацыі
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 09.05.2019 22:13:48

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.