::
2018.04.27 — Фальклор беларускай глыбінкі ў Мінску (+відэа) / Газета "Новы Час" (novychas.by)
Загаловак
Фальклор беларускай глыбінкі ў Мінску (+відэа)
Спасылка
Дата публікацыі
27.04.2018
Катэгорыя
рэпартажы
Поўны тэкст
Ва Універсітэце культуры праходзіць канферэнцыя «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання». Першы дзень працы завяршыўся канцэртам «Фальклор беларускай глыбінкі».
На канцэрце выступіў ансамбль народнай музыкі «Круцеліца» з Вілейкі і гурт «Палешучкі» з вёскі Букча Лельчыцкага раёна. Музыкі гралі вядомыя па ўсёй Беларусі мелодыі па-свойму, па-вілейску. Выканалі адметны мясцовы вальс і танцавальную мелодыю «Жыдок».
«Палешучкі» спявалі вясновыя, жніўныя і пазаабрадавыя песні, прыпеўкі, дэманстравалі свае варыянты танцаў. Публіка з радасцю далучалася да скокаў.
Канферэнцыя яшчэ не скончылася. Наперадзе — майстар-класы, танцавальная вечарына і круглы стол. 


28 красавіка ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо пад Мінскам пакажуць фільм пра вяселле Лельчыцкага раёна і рэканструкцыю абрада студэнтамі спецыяльнасці «этнафоназнаўства» Універсітэта культуры. Фларыян Карубі, валанцёр беларускай Асацыяцыі клубаў UNESCO, правядзе майстар-клас па французскіх танцах. У 16.00 пачнецца танцавальная вечарына ў клубе «Гудвін». 
29 красавіка а 12.00 у кавярні «Грай» пройдзе круглы стол па тэме «Вусная і нематэрыяльная спадчына еўрапейцаў у ХХІ стагоддзі: захаванне, аднаўленне, успрыманне», які стане завяршальным мерапрыемствам канферэнцыі.

Поўную праграму можна паглядзець тут.

Фота і відэа аўтаркі
СМІ
Аўтар(ы)
Звязаныя калектывы (гурты, установы)
Звязаныя сэрыі
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.06.2021 05:14:33

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.