::
2018 - Вяскоўцы - Раз на год вёска ператваралася ў Лас-Вегас (в. Гінтаўшчына, Валожынскі р-н) [перадача]
Загаловак
Вяскоўцы - Раз на год вёска ператваралася ў Лас-Вегас (в. Гінтаўшчына, Валожынскі р-н)
Жанр
перадача
Працягласць
25:46
Прэвію/афіша
Аўтаматычнае прэвію
Дзе паглядзець (спасылкі)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Пра відэа

Самае важнае ў кожным свяце – гэта непаўторная атмасфера і незабыўныя сустрэчы. Праграма «Вяскоўцы» працягвае святкаваць Вялікдзень. А дапытлівы вядоўца Віктар Шукеловіч натхняўся ў вёсцы на новыя подзвігі і рабіў нечаканыя адкрыцці.

Вядома, што няма Вялікадня без каляровых яек, таму Віктар адказна ўзяўся за справу і спачатку спрабаваў пафарбаваць яйкі з дапамогай парашкоў, купленых у магазіне. Але нешта пайшло не так, і на дапамогу Віктару прыйшлі вясковыя жыхары, якія паказалі, як традыцыйна рыхтуюцца яйкі да Вялікадня: спачатку пакрываюцца воскам, а потым варацца ў цыбульным лушпінні.

Віктар таксама даследаваў, як раней святкавалі Вялікдзень у вёсках ды як хадзілі ў валачобнікі. Здаралася раней, што маладзёны маглі сысці з дому на гулянне нават на некалькі дзён. Калі яек і пачастункаў набіралася вельмі многа, валачобнікі пакідалі іх па дарозе ў гаспадароў, як у банку, а толькі пазней вярталіся і забіралі.

Вядоўцу пагуляў у вёсцы «ў біткі», калі вызначалася самае трывалае яйка – «мацак». Яму распавялі таксама пра яшчэ адну колішнюю забаву на Вялікдзень – пеўневыя баі, у якіх удзельнічалі птушкі з вясковых падворкаў. Пры гэтым рабіліся нават адмысловыя стаўкі. Што было ўзнагародай для пераможцы – пра гэта даведаецеся ў новым выданні «Вяскоўцаў»

Сэрыя
Аўтары
Звязаныя калектывы
Год публікацыі
Дакладная дата публікацыі (калі вядома)
11.04.2018
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца на форуме можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі на форуме.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца на вонкавым сэрвісе Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.