::
2010 - "Маляваны рай" (рэж. Г. Адамовіч) [дак. фільм]
Загаловак
"Маляваны рай" (рэж. Г. Адамовіч)
Жанр
дак. фільм
Працягласць
14:17
Прэвію/афіша
Дзе паглядзець (спасылкі)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Пра відэа

Лёс і творчая спадчына беларускай мастачкі Алены Кіш, якая стварала дываны на біблейскія сюжэты з выявай райскага саду, у Беларусі шырока не вядомыя. Між тым яе імя пазначана не толькі ў айчынных энцыклапедыях, але і ў «Энцыклапедыі наіўных мастакоў свету», выдадзенай у Нью-Ёрку ў 2001 годзе.

Стужка распавядзе пра драматычнае жыццё мастачкі, пра вытокі нараджэння такога незвычайнага мастацтва ў Беларусі як маляваныя дываны, яшчэ раз падкрэсліць таленавітасць беларускага народа і яго імкненне да прыгажосці і гармоніі жыцця.

Здымкі адбываліся ў Слуцкім, Капыльскім, Глыбоцкім раёнах, у музеях-запаведніках «Заслаўе» і «Раўбічы», у фондасховішчах музеяў Беларусі.

Рэжысёр Галіна Адамовіч
Аператар Таццяна Логінава
Аўтар ідэі, рэжысёр анімацыі Ірына Кадзюкава

Студыя "Летапіс"
© Беларусьфільм, 2010

Дадатковыя спасылкі
Аўтары
Звязаныя асобы
Звязаныя калектывы
Год публікацыі
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 18.01.2019 23:25:48

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.