::
2017 - "Невядомая Беларусь: Бежанцы" рэж Юрый Каліна, д/ф 2017 г. [дак. фільм]
Загаловак
"Невядомая Беларусь: Бежанцы" рэж Юрый Каліна, д/ф 2017 г.
Жанр
дак. фільм
Працягласць
49:35
Прэвію/афіша
Аўтаматычнае прэвію
Дзе паглядзець (спасылкі)
Пра відэа

Лета 1915 года. Царская армія адступае з заходніх губерняў Расейскай імперыі, пакідаючы немцам спаленую зямлю. Царскія ўлады высяляюць сялянскія сем'і, некаторыя ўцякаюць самі, гараць цэлыя вёскі. Сотні тысяч вазоў цягнуцца на ўсход. Яны запаўняюць дарогі, праціскаючыся паміж ваеннымі калонамі. Пануе пекла: эпідэмія тыфу і халеры, спёка, нястача пітной вады, голад, абстрэлы і бамбаванне з боку немцаў.

Агромністая тэрыторыя сучаснага Падляшша, абшары вакол Любліну і Хэлму, іншыя заходнія рэгіёны Расейскай імперыі ды ў меншай ступені цэнтральнай Польшчы пусцеюць. Бежанцы перадусім праваслаўныя беларусы, украінцы і расейцы (каля 70 %), а таксама палякі (12 %), габрэі, літоўцы, латышы і армяне.

Паводле ацэнак гісторыкаў, свае дамы пакінулі каля трох мільёнаў чалавек. Гэта была самая маштабная прымусовая міграцыя ў ХХ стагоддзі ў гэтай частцы Еўропы. Тыя, хто перажыў кашмарнае падарожжа, дайшлі да Дону, Сібіры, Каўказу і Сярэдняй Азіі. Там яны перажылі дзве рэвалюцыі, а таксама крывавую грамадзянскую вайну. Праз 5–7 гадоў яны вярнуліся ў свае вёскі, ужо ў адроджанай Польшчы. І знайшлі тут спаленыя гаспадаркі, занядбаныя землі, голад і недавер з боку ўладаў. Але ім пашчасціла выжыць, бо каля 30 % бежанцаў не перажылі выгнання. Гэты незвычайны і трагічны досвед трох мільёнаў чалавек не дачакаўся сваіх даследнікаў. Літаратуры на гэтую тэму вельмі мала, захавалася няшмат успамінаў. У Беларусі, як і ў Расеі, пра гэтую зʼяву не ведаюць. У гістарычным наратыве таго перыяду дамінуюць апісанні ваенных дзеянняў. Сяляне не вялі дзённікаў, а вусныя гісторыі збольшага забытыя. Фільм Юрыя Каліны гэта часткова сямейная гісторыя. Прабабка рэжысёра Зофʼя выехала з малой вёскі Кашэлі Бельскага ўезду Гарадзенскай губерні ў казацкую станіцу Сцяпное Мацюніна Саратаўскай губерні. Там яна нарадзіла дачку Надзею. Зофʼя назвала гэтак дзіця, бо спадзявалася, што неўзабаве да іх далучыцца ейны муж Якуб, мабілізаваны ў царскую армію. Яна не ведала, што муж загінуў на фронце. Ён так і не пабачыў дачкі...

рэж. Юрый Каліна, 2017 г.

Сэрыя
Аўтары
Звязаныя калектывы
Год публікацыі
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 03.04.2021 22:38:45

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.