::
2018 - Вяскоўцы - Рачэнь [перадача]
Загаловак
Вяскоўцы - Рачэнь
Жанр
перадача
Працягласць
26:30
Прэвію/афіша
Аўтаматычнае прэвію
Дзе паглядзець (спасылкі)
Пра відэа

Праграма «Вяскоўцы» не забаўляецца на сталічнай тусоўцы. Яе вядоўца Віктар Шукеловіч гэтым разам трапіў на парог да народнага майстра Уладзіміра Ціханоўскага, які займаецца пляценнем з саломы. Спадар Уладзімір паходзіць з-пад Мсціслава, але ўжо каля 50 гадоў жыве ў вёсцы Рачэнь Любанскага раёну.

Майстар распавёў Віктару пра гісторыю сваёй сям’і: ягоны бацька паходзіў са шляхты, а маці была з сялянаў, таму не ўсе бацькавы родзічы прыхільна паставіліся да яго шлюбу, але, як кажуць, — «сэрцу не прыкажаш». Праўда, спадар Уладзімір з часоў дзяцінства найбольш узгадвае сваю бабулю Лукер'ю, пры якой быў «як хвосцік». Менавіта бабуля навучыла малога Уладзіміра плесці рэчы з саломы і перадала яму веданне старых песень. Некаторыя з гэтых песень майстар не можа спяваць без слёзаў.

Вядоўца таксама высвятляў у Рачэні, ці можа саламяны брыль уратаваць у мароз; што раней рабілі, каб хутчэй прыйшла вясна; якая вясковая «тэрапія» дапамагае спадару Уладзіміру лепей пачувацца; як можна праверыць, ці нашая выбранніца або выбраннік нас сапраўды кахае?

Спадар Уладзімір адзначыў таксама, што вельмі любіць беларускую мову і стараецца яе ўсяляк папулярызаваць на імпрэзах, якія ён вядзе. На падставе свайго досведу майстар склаў нават вершаваны твор: «Заспяваў я на вяселлі песню маці, нейкі хлюст мне кажа: может хватит?» Якое заканчэнне мае твор і што спадар Уладзімір кажа пра сапраўднае каханне — глядзіце ў «Вяскоўцах» з Віктарам Шукеловічам.

У. Ціханоўскі спявае песні:

13:23 У майго татачкі жыцейка пахілілася (жніўная)

15:50 Галовачка мая бедныя, што дружыначка неверныя (лірычная)

19:05 Цёмна ночка, нічога ня відна, дзе я буду начаваці (лірычная)

24:30  Плача плача салавейко, бура лесы паламала (веснавая)

Сэрыя
Аўтары
Звязаныя асобы
Звязаныя калектывы
Год публікацыі
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 13.12.2019 00:04:03

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.