:: calculation
2012
Загаловак text
Апошні півавар, дак. фільм, рэж. Кірыла Сынкоў
Жанр category
дак. фільм
Працягласць duration
12:12
Прэвію/афіша image
Аўтаматычнае прэвію calculation
Дзе паглядзець (спасылкі) embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Пра відэа text

Этнаграфічны фільм зняты спецыяльна для конкурса «Піўны летапіс у цэнтры Еўропы», які ладзіла ААТ "Лідзкае піва", і распавядае гісторыю Міхаіла Шукана і яго рода, якія актывізавалі хатняе піваварэнне на Бярэзіншчыне (Мінская вобл.). Міхаіл Шукан, напэўна, з’яўляецца апошнім у Беларусі, хто варыць піва саматужна.

Кирилл Сынков — победитель конкурса «Пивная летопись в центре Европы». Студент Белорусской государственной академии искусств, работа «Неўміручы народны напой: традыцыйнае піваварэнне Беларусі са старажытнасці да нашых дзён».

Праца прысвечана традыцыйнаму піваварэнню Беларусі і ўспрыняццю піва ў народнай культуры. Я стараўся паказаць народнасць гэтага напою, паказаўшы гісторыю не броварнага, а саматужнага піваварэння.

Традыцыі народнага піваварэння не вельмі распрацаваны ў айчыннай этналогіі і фалькларыстыцы, аднак вывучэнне існуючых крыніц і даследаванняў розных эпох паказала, што хатняе піваварства было пашыраным промыслам, яно добра прадстаўлена ў народнай культуры. Навуковае вывучэнне тэмы, а таксама інфармацыйны пошук, які прывёў мяне да самабытнага героя майго фільма, былі для мяне стартам для творчага асэнсавання піўных традыцый Беларусі, што ў сваю чаргу дало мне магчымасць эксперыментаваць, прапаноўваючы кампаніі «Лідскае піва» свае ідэі, якія, як я думаю, могуць быць карысныя ў маркеталагічным плане. Адсылка да беларускіх традыцый зрабіла б вобраз «Лідскага піва» больш індывідуальным, запамінальным, прыцягальным для спажыўца. Да таго ж, сёння ў Беларусі няма ніводнага бровару, які б пазіцыянаваўся як беларускі ці ўжываў беларускую мову ў прадукцыі ці рэкламе. Традыцыйная культура дае для гэтага добрую глебу, асабліва ў плане нэймінгу.

Прапанаваная інфармацыя пры ўдалым яе выкарыстанні ў камерцыйнай дзейнасці беларускіх півавараў спрыяе фарміраванню станоўчага вобраза Беларусі як краіны з даўнімі піўнымі традыцыямі, еўрапейскай культурай спажывання алкагольных напояў. 

Аўтары app
Звязаныя асобы app
Год публікацыі app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 06.09.2018 16:31:36

Каментары

Будзем радыя заўвагам і ўдакладненням! Але каментары ад ананімаў і каментары са спасылкамі перад публікацыяй праходзяць прэмадэрацыю.