Як у беларускіх селішчах вітаюць шчадроўнікаў і чым іх адорваюць, высвятляла праграма «Вяскоўцы» ў чарговым выданні.
У Шчодры вечар, які яшчэ называюць Багатай куццёй, вядоўца Віктар Шукеловіч стаў механошам, узяў у рукі зорку ды вучыўся шчадраваць па-даўнейшаму.
Віктара чакаў сапраўдны квэст з пераапрананнямі, спевамі і, натуральна, не абышлося без застолля. Шчадроўнікаў вельмі сардэчна прымалі вясковыя гаспадары, а некаторыя людзі затрымлівалі нават уласныя аўты, каб павіншаваць і адарыць аднавяскоўцаў.
Адна з гаспадынь таксама падкрэсліла, што ў дом, які наведалі шчадроўнікі, мусіць абавязкова прыйсці шчасце і дабрабыт. Усе пачастункі, вынесеныя для гасцей, ніколі не забіраліся назад. «Калі застаецца, то ў хату не нясецца», – адзначыла адна з удзельніц вулічнага фэсту.
У праграме Віктару распавялі таксама, як раней варажылі на Шчадруху ды як «замыкалі Каляду», сімвалічна заканчваючы перыяд Божага Нараджэння.
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.