Аліўе ці куцця? Квас ці «кола»? Гарэлка ці старка? Дэспасіта ці шчадроўка? Як адзначыць Новы год і Каляды па-беларуску, смачна і атмасферна? Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Традыцыі і сучаснасць на Каляды і Новы год альбо Як адзначыць па-беларуску!».
Госця ў студыі – фалькларыстка, знаўца калядных таямніцаў Любоў Сівурава.
- Галоўны беларускі навагодні персанаж – хто ён? Дзед Мароз, Святы Мікалай, Зюзя ці ўсё ж каза? Ці ёсць нейкія падзабытыя святочныя зімовыя персанажы, якіх варта было б вярнуць у сучаснае святкаванне?
- Нацыянальныя святочныя стравы на стале: чым можна замяніць савецка-навагоднія салаты «Аліўе» і «Пад футрам»? А можа і не варта замяняць?
- Чым бавіліся нашыя продкі і што з гэтага можа заінтрыгаваць цяперашнюю моладзь?
- У якіх строях нашы продкі адзначалі Каляды і Новы год? Модныя сёння вышыванкі пасуюць? Ці ёсць нейкія адмысловыя навагодне-калядныя арнаменты?
- Якія сучасныя завядзёнкі маюць старадаўнія карані?
- Якія старадаўнія танцы маглі б змусіць сучасных беларусаў скакаць каля ялінкі?
- Адзін з самых прыемных момантаў Калядаў і Новага году – падарункі. Што дарылі адзін адному нашы продкі?
- Што ёсць у сучасным адзначэнні Новага году, чым бы нашыя продкі былі шакаваныя?
- Што абавязкова трэба зрабіць на Новы год і чаго нельга рабіць ні ў якім разе?
Таксама ў выданні сюрпрыз – варажба з этнографкай, сяброўкай Студэнцкага этнаграфічнага таварыства Настай Глушко на прыватнае для Валярыны і Святы Мікалай у гасцях герояў «Прывату»!
Пра галоўныя традыцыйныя беларускія стравы на святочным стале раскажа Аляксей Друпаў, гісторык, навуковы супрацоўнік беларускага музею народнай архітэктуры і побыту.
Каментароў — 0
Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.