::
2017 - Вяскоўцы - Фэст "Капыцікі" (Засценак Скрыплева, Валожынскі р-н) [перадача]
Загаловак
Вяскоўцы - Фэст "Капыцікі" (Засценак Скрыплева, Валожынскі р-н)
Жанр
перадача
Працягласць
27:00
Прэвію/афіша
Аўтаматычнае прэвію
Дзе паглядзець (спасылкі)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Пра відэа

Віктар Шукеловіч з праграмай «Вяскоўцы» завітаў на кулінарны фэст «Капыцікі» ў Валожынскім раёне.

Назва свята гістарычная – даўней гаспадары ў гэтым рэгіёне клікалі суседзяў і родзічаў на свежаніну, падкрэсліваючы, што запрашаюць менавіта «на капыцікі». Гэтая традыцыя жывая дагэтуль, праўда, пакаштаваць мясцовых ласункаў збіраюцца госці не толькі з найбліжэйшых двароў і селішчаў, а нават з іншых краін.

Пры нагодзе вядоўца праграмы стаўся на момант вясковым гандляром, падрыхтаваўшы для сваіх кліентаў адмысловыя неспадзяванкі. Каб купіць нешта ў Віктара, трэба было праявіць свой талент: праспяваць песню, расказаць анекдот або верш і гэтак далей.

Сапраўдны баль для гурманаў, прэзентацыя рэгіянальных страў, жывая музыка, застолле, жарты і бяседныя песні – у новым выданні «Вяскоўцаў».

Сэрыя
Аўтары
Звязаныя асобы
Звязаныя калектывы
Год публікацыі
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 29.11.2019 22:48:28

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.