::
2016 - Катрушнікі, рэпартаж [дак. фільм]
Загаловак
Катрушнікі, рэпартаж
Жанр
дак. фільм
Працягласць
22:50
Прэвію/афіша
Аўтаматычнае прэвію
Дзе паглядзець (спасылкі)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Пра відэа

84-гадовы Уладзімір Зіўлікаў і ягоны сын Валянцін з Дрыбіншчыны робяць валёнкі. Некалькі стагоддзяў таму іхныя продкі, каб захаваць сакрэты мастацтва выраблення валёнак, прыдумалі адмысловую гаворку – катрушніцкі лемезень, ці гэтак званую прафесійную гаворку рамеснікаў, якія вырабляюць валёнкі.

Гэтае рамесніцтва і мова старанна культывавалася і перадаваліся з пакалення ў пакаленне, але ў XXI ст. неабходнасць далейшага захоўвання гэтых ведаў ужо знікла, таму апошнія карыстальнікі патаемнай гаворкі гатовыя падзяліцца сакрэтамі сваіх продкаў.

Нашыя героі жывуць у вёсцы Пакуцце, былым і цяперашнім рамесным цэнтры катрушніцтва. У вёсцы ёсць некалькі дзясяткаў людзей, якія, нягледзячы на навакольны заняпад і шматлікія закінутыя хаціны, не страчваюць запалу да жыцця. Зіма традыцыйна запавольвае рух жыцця мясцовых жыхароў – гэта значыць, настае час для старых рамёстваў, сярод якіх важнае месца займае вырабленне валёнак.

Фільм знаёміць гледачоў не толькі з сакрэтамі гэтага рамяства і амаль страчанаю ўнікальнаю гаворкай, але і паказвае зімовае жыццё беларускай вёскі.

Сэрыя
Аўтары
Звязаныя асобы
Звязаныя калектывы
Год публікацыі
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.08.2023 08:33:30

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.