::
1929 - Слонім на відэа 1929 г. [архіўнае відэа]
Загаловак
Слонім на відэа 1929 г.
Жанр
архіўнае відэа
Працягласць
14:40
Прэвію/афіша
Аўтаматычнае прэвію
Дзе паглядзець (спасылкі)
Пра відэа

Габрэй Сімон Левінгер з ЗША ўжо некалькі разоў наведвае Слонім. Ён шукае сляды заснавальніка дынастыі слонімскіх хасідаў Аўрама Вайнберга.

Нядаўна яму ўдалося адшукаць каля былых старых габрэйскіх могілак у Слоніме месца, дзе знаходзіўся дом Вайнберга. Спадар Левінгер прывёз у падарунак слонімцам і ўнікальны 15-хвілінны фільм пра Слонім, зняты ў 1929 годзе.

Гэтыя кадры Слоніма здымаў былы слонімскі эмігрант Саламон Шэнберг-Левадзі. Ён выехаў са Слоніма ў пазамінулым стагоддзі, жыў у Палестыне і ЗША. У 1929 годзе Саламон Шэнберг-Левадзі наведаў родны горад над Шчарай і зрабіў гэтыя ўнікальныя здымкі, якія захаваліся да сённяшніх дзён.

У фільме паказана жыццё габрэяў, цэнтр Слоніма, Слонім з іншых ракурсаў — такім, якім ён быў у 1929 годзе, калі знаходзіўся пад Польшчай.

Рэдкія і ўнікальныя дакументальныя кадры Слоніма — гэта пэўная старонка ў гісторыі не толькі Слоніма, але і дакументальнага беларускага кіно.

http://novychas.by/kultura/unikalny-film-pra-slonim-1929-hoda-pryvezli

Год публікацыі
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 28.07.2021 04:40:22

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.