"Хутар Дудара", 2012 г.
Вядомы мастак, музыка ды этнограф Алесь Лось у свой час шмат паездзіў па свеце, але нарэшце вырашыў вярнуцца на радзіму. Набыушы дом у Валожынскім районе, ён стварыў аграсядзібу "Хутар Дудара". Да драўлянай часткі дома пачаў прыбудоўваць каменную, дзе мелася б знаходзіцца творчая майстэрня, паставіў паветку для пленэраў, для абедаў, распрацаваў конны маршрут працягласцю 35 кіламетраў. Алеся Лася складана назваць шараговым уладальнікам аграсядзібы на Валожыншчыне. Незвычайная асоба ў незвычайным антуражы — захапляльнае відовішча для турыстаў.
Вырабленне музычных інструментау, коука, ткацтва, пляценне з саломкі - далека не ўвесь спіс справаў, якімі валодае гаспадар.
Каментароў — 0
Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.