:: calculation
2017
Загаловак text
CTV.by - Беларускае вяселле: асаблівасці, звычаі, традыцыі
Жанр category
сюжэт
Працягласць duration
4:33
Прэвію/афіша image
Аўтаматычнае прэвію calculation
Дзе паглядзець (спасылкі) embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Пра відэа text

«Ой, расчэшуць косаньку дзеванькi, ой, пацеша сэрцайка мiленькi. Матуля галовачку прыбярэ, дый сустрэне госцейкаў на дварэ». З песнямі, жартамі і скокамі хадзілі па вёсцы хлопцы, каб паклікаць прыбраных дзяўчат на «гулянні» і «вячоркі». А там ужо як сэрца падкажа, да якой дзяўчыне ў хатку зазірнуць.

Вось калі падабенькі, можна было ісці сватацца да бацькоў нявесты: «мы купцы, ці няма ў вас тавару?» Да прыгожых і працавітых дзяўчын па 16 сватоў за восень прыходзіла. Калі не падабенькі –бывала з хаты і мятлой выганялі!

Пасля згоды бацькоў, дзяўчыну пыталі пра яе меркаванне. Звычайна нявеста адказвала: «Як бацька з маці хочуць, то ўжо пайду». З моманту сватаўства пачыналіся вясельныя клопаты. Спярша сем’і збіраліся на «заручаны».

Пасаг маладая рыхтавала яшчэ з дзяцінства, таму у 17 гадоў у яе збіраўся ужо вялікі куфар. У дадатак ад бацькоу- грошы, скаціна, посуд і зямельны надзел.

Белую вясельную кашулю нявесты шылі сабе самі, ці бралі ў сясцёр і сябровак. З даўніх часоў існаваў і абрад развітання маладой са сваімі незамужнімі сяброўкамі – «суборная субота». А перад вяселлем дзяўчыны збіраліся ў хаце, плялі вяночкі і спявалі.

Святкавалі вяселле два ці тры дні ў залежнасці ад заможнасці сям’і. Уся вёска ведала пра ўрачыстыя дні: ў двары гралі на розных

Каб прайсці праз парог хаты, казалі: «ты яе на руках праз парог правядзи, праз ручник абярэг ад нядоли спаси…»

Замок і ключ аддавалі бацькам двух сямей. Раней існавала традыцыя кідаць замочак у вадаём – каб ніхто не расчыніў шчасце. Кожны рытуал меў свой сакральны сэнс, як і стравы на застолле. Яечня ўвасабляла снатлівасць і чысціню нявесты, мёд – салодкае жыццё, курыца – дабрабыт і мацярынства. Заўсёды на стале быў каравай. Пяклі яго жанчыны,якія жылі шчасліва замужам. Тым самым яныпередавалі свой добры лёс.

Для вечнага кахання маладых перавязвалі чырвоным поясам-абярэгам.

Яшчэ адна асаблівасць беларускага вяселля –дрэва нявесты. Ялінку або букет з засушанай травы і кветак выкупляў жаніх са сваёй кампаніяй. Па ўсёй краіне і да гэтага часу засталася традыцыя расплятаць нявесце касу і павязваць хустку. Гэта азначала пераход у новую ролю – ролю жонкі, а неўзабаве і маці.

Звязаныя асобы app
Звязаныя калектывы app
Год публікацыі app
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 30.08.2018 05:22:48

Каментары

Будзем радыя заўвагам і ўдакладненням! Але каментары ад ананімаў і каментары са спасылкамі перад публікацыяй праходзяць прэмадэрацыю.