::
2017 - Аўтаспынам па Беларусі - Што зашыфравана ва ўзорах на ліштвах вокнаў у Гомлі? [перадача]
Загаловак
Аўтаспынам па Беларусі - Што зашыфравана ва ўзорах на ліштвах вокнаў у Гомлі?
Жанр
перадача
Працягласць
19:41
Прэвію/афіша
Аўтаматычнае прэвію
Дзе паглядзець (спасылкі)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Пра відэа

Існуе шмат спосабаў выказаць свае мастацкія густы і светаўспрыманне. Разьбяны дэкор у архітэктуры – адзін з іх. З яго дапамогай людзі падсвядома адлюстроўвалі мастацкія традыцыі сваёй мясцовасці і часу.

Аднак сённяшнія тэхналогіі вядуць да спрашчэння вонкавага выгляду пабудоваў, што вядзе да страты індывідуальнасці гарадоў і вёсак. А губляючы яе, мы губляем тое, чым можам быць цікавымі свету. У гэтай серыі «Аўтаспынам па Беларусі» мы едзем у Гомель, які пакуль яшчэ найбольш яскрава паказвае асаблівасці разьбянога дэкору і найперш вылучаецца сваймі ліштвамі.

У другой частцы праграмы мы наведаем мастака Сяргея Каваля з вёскі Якімава Слабада пад Светлагорскам, што на Гомельшчыне. Шмат хто называе яго дзіваком і пустэльнікам, аднак ён не звяртае ўвагі на ацэнкі і адлюстроўвае ў сваіх прымітывісцкіх карцінах тое, што падказвае яму сусвет.

Сэрыя
Аўтары
Звязаныя асобы
Звязаныя калектывы
Год публікацыі
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.01.2021 01:51:34

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.