::
2016 - Аўтаспынам па Беларусі - Шапавал, бортнік і стваральнік чоўнаў дзеляцца сакрэтамі сваёй прафесіі [перадача]
Загаловак
Аўтаспынам па Беларусі - Шапавал, бортнік і стваральнік чоўнаў дзеляцца сакрэтамі сваёй прафесіі
Жанр
перадача
Працягласць
17:47
Прэвію/афіша
Аўтаматычнае прэвію
Дзе паглядзець (спасылкі)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Пра відэа

Аўгіня Манцэвіч наведвае прадстаўнікоў старадаўніх беларускіх прафесіяў.

Чацвёрты сезон «Аўтаспынам па Беларусі» распачынаецца з вандроўкі да прадстаўнікоў старадаўніх беларускіх прафесіяў – да тых, без чыіх паслугаў, раней немагчыма было абысціся. А цяпер гэтыя людзі, хутчэй, «дзівакі».

Аўгіня Манцэвіч накіроўваецца ў вёску Пакуцце Дрыбінскага раёну, якая лічыцца краем шапавалам. Тамтэйшыя майстры дзеляцца сакрэтамі свайго рамяства, а таксама дэманструюць сваю самабытную мову, якую разумеюць толькі яны самі.Другая кропка вандроўкі – вёска Глушкавічы Лельчыцкага раёну, што пад самай украінскай мяжой. Там квітнее бортніцкі промысел, які заключаецца ў збіранні мёду з дуплаў. Бортніцтва зʼявілася на нашых землях за тысячы гадоў да нашай эры. У Сярэднявеччы мёд быў асноўным экспартным таварам, а ў XVIII ст. з вынішчэннем лясоў бортніцтва зазнала заняпад і выцясненне прамысловым пчалярствам. Аднак некаторым, у тым ліку і Васілю Дуброўцы з вёскі Глушкавічы, удалося захаваць спадчынны промысел.У нацыянальным парку «Прыпяцкі», у вёсцы Перароў, Аўгіня Манцэвіч наведвае Леаніда Швеца, які робіць чоўны. Майстар скардзіцца на адсутнасць ахвотных пераняць яго навыкі ў стварэнні чоўнаў і шкадуе, што ягоная прафесія знікне.НМ, belsat.eu

Сэрыя
Аўтары
Звязаныя асобы
Звязаныя калектывы
Год публікацыі
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 09.01.2019 01:05:59

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.