У сераду 23 снежня 2009 у Беларускім Дзяржаўным Лінгвістычным Універсітэце філосаф і этнакультуролаг Аляксей Дзермант (kryviec) прачытаў лекцыю „Таямніцы Калядаў”. Лекцыя была зладжаная з ініцыятывы беларускамоўнага студэнцкага гуртка „Шаршатка”.
Прапануем вам поўны відэазапіс гэтай лекцыі ў якасці адказу на пытанні аб сэнсе і сутнасці калядных святкаванняў:
- Частка 1 (6:04): Стаўленне да святаў у традыцыйным грамдстве; традыцыйны Космас; цыклічнасць календара і часу
- Частка 2 (5:25): Пачатак новага году; Крывыя вечары; Посная куцця;
- Частка 3 (7:56): Калядаванне; Маскі; Каза; Ахвярапрыношанні; Дуда
- Частка 4 (9:49): Шчадрэц; Жаніцьба Цярэшкі; "павукі" і "снаванне" свету; астранамічны кантэкст Калядаў: Сіта, казка пра ваўка і казлянятаў
- Частка 5 (5:37): Традыцыйнае грамадства, вынікі хрысціянізацыі, канцэпты "канца гісторыі" і "вечнага вяртання", аптымістычнасць традыцыйнага светагляду
Каментароў — 0
Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.