::
2016 - «Каменныя дзевачкі» Палесся [сюжэт]
Загаловак
«Каменныя дзевачкі» Палесся
Жанр
сюжэт
Працягласць
2:55
Прэвію/афіша
Аўтаматычнае прэвію
Дзе паглядзець (спасылкі)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Пра відэа

На Вялікдзень у вёсках Лельчыцкага раёну мяняюць «адзенне» каменных крыжоў. У Баравым і Данілевічах іх завуць «каменнымі дзевачкамі».

Даўным-даўно маці з дачкой жалі жыта. Дачка ці то загулялася, ці то заглядзелася, не пачула, як маці яе кліча снапы складаць: “ЕўкаЕўка, хмара ідзе!”. Паводле іншай легенды дзяўчынка надта павольна жала. У любым выпадку маці раззлавалася і сказала: «Каб жа ты каменем стала!». Загрымеў гром і дзяўчынка скамянела.

Цяпер, паказваючы «каменную дзевачку», людзі кажуць: «Вось жа ў нашай Еўкігалоўка, вось плечыкі, а ногі ў зямлю ўраслі». Цягам года і асабліва на Вялікдзень «дзевачкам» нясуць «аброкі»: фартушкі, хустачкі, грошы, цукеркі, кветкі, ягады… На Спаса могуць занесці яблык, а на Вялікдзень абавязкова кладуць чырвонае яйка і пірог.

У Данілевічах перад Вялікаднем, калі ідуць да каменя, не спяваюць песні. Мясцовыя бабулі кажуць нельга, таму што пост. Калі надыходзіць пасха, ля каменя можна абавязкова пачуць песні «Хрыстос уваскрэс» і «Канапелячка».

У народзе ходзяць чуткі, што «дзевачакі» дапамагае пазбавіцца ад алкагалізму і розных хвароб.

Праваслаўныя святары мяркуюць, што месца вакол данілевіцкай «дзевачкі» – заклятае, бо маці дачку пракляла. А вось да каменнага крыжа ў Баравым жанчыны хадзілі як на споведзь, апавядалі пра жаночыя справы, аб якіх саромеліся казаць на споведзь ў царкве. Гэта такія інтымныя рэчы, як аборты, спароны, любоўная варажба…

Акрамя Данілевічаў і Баравога каменныя і драўляныя крыжы «апранаюць» у вёсках Тонеж, Іванава Слабада, ЛіпляныМілашэвічы Лельчыцкага району.

Звязаныя калектывы
Год публікацыі
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.04.2019 12:45:15

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.