Відэастужка прысвечана ўнікальнаму абраду глыбокай пашаны «каменным дзяўчынкам». У Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі захаваўся ўнікальны абрад, звязаны з шанаваннем мясцовых святынь – старажытных каменных крыжоў антрапаморфнай формы, якія мясцовыя жыхары любоўна завуць «дзевачкамі» ці «Камень», «Святы камень» ці «Ева». Абрад звязаны са старажытным культам шанавання камянёў, верай чалавека ў тое, што камяні (каменныя крыжы) калісці былі людзьмі, але былі праклятыя і ў выніку скамянелі. Культ «каменных дзевачак» на беларускім Усходнім Палессі ўнікальны. Ён невядомы ў навуковых колах і шырокаму гледачу.
Відэастужка дакумэнтуе ўнікальны абрад, фіксуе аўтэнтычнасць разгортвальнага на вачах гледача рытуалу.
Здымкі фільма адбываліся ў Красную Суботу і на Вялікдзень 18-19 красавіка 2009 года і напачатку 2010 года. Гучацль веснавыя карагодныя песні "Канапелюшка" і "Перапёлачка".
Жанр: хроникально-документальный
Хронометраж: 13 мин. 17 сек.
Сценарист Ольга Лобачевская
Режиссер Ирина Волох
Оператор Сергей Милешкин
Звукооператор Борис Калякин
Редактор Вера Гончарова
Директор съемочной группы Елена Вашинко
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.