::
1998 - Край тужлівых песень [дак. фільм]
Загаловак
Край тужлівых песень
Жанр
дак. фільм
Працягласць
23:44
Прэвію/афіша
Аўтаматычнае прэвію
Дзе паглядзець (спасылкі)
Пра відэа

Мантажная стужка рэжысёра Віктара Аслюка, заснаваная на кінахроніцы.

Паводле некаторых інтэрнэт-крыніц, у аснове — савецкі нямы фільм "В Брянском Полесье" 1930 г (рэж. Ільля Капалін). Аднак ў апісаннях фільма 1930 года пазначаны яшчэ і сплаў леса, і механізааныя работы на палях, краявіды Бранску, якіх няма ў фільме Аслюка. Фрагменты арыгінальнага фільма таксама не ўтрымліваюць такіх "урабністычных" ці прамысловых кадраў. Магчыма, супастаўленьне гэтых двух фільмаў некарэктнае і патрабуе дадатковай праверкі.

---

У фільме падрабязна паказаны жаночыя заняткі: жніво, ткацтва за кроснамі, вышыўка геаметрычных узораў, бяленне палатна, і асабліва – старадаўнія строі з распашнымі панѐвамі, «запанамі» – хвартухамі, які апрануты паверх сарочкі, высокія кічкі з вышываным арнаментам і бісернымі «пазатыльнікамі» ззаду.

Як вядома, ўсходняя мяжа рассялення беларускага этнасу, згодна даследаванням Я. Карскага і М. Доўнар-Запольскага, праходзіць па р. Дзясна і даходзіць да Бранска. На гэтай падставе хранікальныя кінаматэрыялы па Бранскаму Палессю 1928 г. неаднаразова выкарыстоўвалася ў беларускай кінадакументалістыцы. У 1998 годзе на Белвідэацэнтры рэжысѐр Віктар Аслюк зрабіў фільм «Край тужлівых песень», які цалкам пабудаваны на хранікальных кадрах. Да іх дададзены тытры з радкамі славутага верша Я. Купалы «Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына» і музычнае суправаджэнне.

Режиссёр Виктор Аслюк

Сценарий Виктор Аслюк
Музыка Олег Янченко
Звук Владимир Мирошниченко
Редактор Ирина Демьянова
Песни исполняет: Татьяна Мархель

Виктор Аслюк поэтично-медитативно переосмысливает старую хронику с забытыми обрядами, еще целыми церквями, архаичными сельскими ритуалами. Фильм - признание в любви к Родине, собранное по мелочам ценное прошлое, в которое Беларусь смотрится, как в зеркало.

Аўтары
Звязаныя калектывы
Год публікацыі
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 25.06.2019 03:00:45

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.