::
2014 - «Сейбіт» (Дарафей Фіёнік) [дак. фільм]
Загаловак
«Сейбіт» (Дарафей Фіёнік)
Жанр
дак. фільм
Працягласць
51:50
Прэвію/афіша
Аўтаматычнае прэвію
Дзе паглядзець (спасылкі)
Пра відэа

Герой фільму -- жыхар раёну Студзіводы ў Бельску Падляскім Дарафей Фіёнік: беларус, грамадзянін Польшчы (як і ягоныя продкі), выпускнік праваслаўнай духоўнай семінарыі, рэгент царкоўнага хору, стваральнік Музею малой бацькаўшчыны ў Студзіводах, рэдактар этнаграфічнага часопісу «Бельскі гасцінец», аўтар кніжак пра гісторыю рэгіёну. Ён заснаваў гурт «Жэмэрва» («Żemerwa»), што выконвае аўтэнтычны фальклор Падляшша, а кіруе калектывам ягоная сястра Анна Фіёнік. Дарафей рэгулярна ладзіць этнаграфічна-фальклорныя імпрэзы з удзелам ансамбляў з Беласточчыны і беларускага Палесся. А яшчэ ён займаецца фермерствам і з дапамогаю сям'і традыцыйным спосабам вядзе гаспадарку на плошчы некалькі гектараў: малоціць збожжа цэпам, косіць касою, жне сярпом і сее ўласнымі рукамі. Аднак найважнейшым сваім абавязкам Дарафей лічыць прапаганду духоўнай і матэрыяльнай культуры падляшскіх беларусаў -- на ўзор біблейскага сейбіта, каб тое зерне «ўпала на добрую зямлю і дало плод».

Аўтары
Звязаныя асобы
Звязаныя калектывы
Год публікацыі
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 16.10.2019 15:19:00

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.